скрупулёзны, -ая, -ае.

Дакладны да самых дробязей, надзвычайна дакладны.

С. аналіз.

Скрупулёзна (прысл.) даследаваць з’яву.

|| наз. скрупулёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрупулё́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скрупулё́зны скрупулё́зная скрупулё́знае скрупулё́зныя
Р. скрупулё́знага скрупулё́знай
скрупулё́знае
скрупулё́знага скрупулё́зных
Д. скрупулё́знаму скрупулё́знай скрупулё́знаму скрупулё́зным
В. скрупулё́зны (неадуш.)
скрупулё́знага (адуш.)
скрупулё́зную скрупулё́знае скрупулё́зныя (неадуш.)
скрупулё́зных (адуш.)
Т. скрупулё́зным скрупулё́знай
скрупулё́знаю
скрупулё́зным скрупулё́знымі
М. скрупулё́зным скрупулё́знай скрупулё́зным скрупулё́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрупулёзны скрупулёзный; то́чный, тща́тельный; педанти́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрупулёзны, ‑ая, ‑ае.

Дакладны да дробязей. Скрупулёзны аналіз. □ Для доказу даціроўкі «Малой падарожнай кніжыцы» вучоны прарабіў вельмі скрупулёзную даследчыцкую работу. Ліс. // Які прытрымліваецца абсалютнай дакладнасці ў чым‑н. Скрупулёзны чалавек. □ Колас — скрупулёзны майстар, ён ніколі не траціць многа слоў на самыя, здавалася б, адказныя, важныя апісанні. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрупулёзны gewíssenhaft, skrupulös; péinlich genáu

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скрупулёзны

(лац. scrupulosus)

вельмі акуратны, абсалютна дакладны (напр. с-ае даследаванне).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Скрупулёзны ‘дакладны да дробязей’ (ТСБМ). Відавочна, новае запазычанне з рус. скрупулёзный ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 76 і наст.), у ст.-бел. запазычаннях не адзначана. Рус. з лац. skrupulosus ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрупулёзны

(лац. scrupulosus)

вельмі акуратны, дакладны да дробязей (напр. с-ае даследаванне).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

скрупулёзный скрупулёзны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skrupulös a педанты́чны, скрупулёзны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)