Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ско́гат, ‑у, М ‑гаце, м.
Абл.
1. Тужлівыя, нудныя гукі; выццё. Скогат ветру. □ Сяржант .. пад новы скогат бомбаў шаснуў убок.Быкаў.
2.перан. Віск, плач. Ты ж выходзіў пад скогат і гвалт Засяваць беларускі папар. І, сустрэўшы нямала цяжкіх перашкод, Дасягнуў ты пастаўленых мэт.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́гатм Gehéul n -(e)s; Héulen n -s;
ско́гат ве́тру das Héulen des Wíndes
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ско́гат ‘віск, енчанне’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Мядзв.). Гл. скагатаць. Сюды ж ско́гліць ‘вішчаць (пра сабак і парасят)’ (Шымк. Собр.), ‘скавытаць’ (ТС), ‘плакаць, хныкаць’ (Растарг.), ско́гліць, скаго́ліць ‘брахаць з завываннем (пра сабак); голасна плакаць з усхліпамі’ (Варл.), параўн. укр.ски́глити ‘кігікаць (пра кнігаўку)’, дыял.ского́літи ‘тс’, рус.смал.ского́лить ‘вішчаць, енчыць (пра жывёлу)’. Гукапераймальнага паходжання, гл. Фасмер, 3, 644; ЕСУМ, 5, 271.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пурга́, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
Моцная снегавая завея, завіруха. Гудзе, свішча, вые лютая паўночная пурга.Бяганская.Разбілі, расцерлі судн[а] .. ільдзіны Пад ярасны скогат пургі, непагоды...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скагата́ць ‘вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр.), скі́гаць, скігата́ць (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), скігіта́ць (Сл. рэг. лекс.) ‘тс’, сюды ж скі́гліць ‘скігітаць’ (Нар. лекс.), ско́гат ‘выццё, галашэнне’ (Гарэц.). Рус.скогота́ть ‘тс’. Гукапераймальнае (Зяленін, Табу, 2, 50; Фасмер, 3, 644; 4, 500). Параўн. скігаць, скаголіць, скогліць (гл.).