скла́дкавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
скла́дкавы |
скла́дкавая |
скла́дкавае |
скла́дкавыя |
| Р. |
скла́дкавага |
скла́дкавай скла́дкавае |
скла́дкавага |
скла́дкавых |
| Д. |
скла́дкаваму |
скла́дкавай |
скла́дкаваму |
скла́дкавым |
| В. |
скла́дкавы (неадуш.) скла́дкавага (адуш.) |
скла́дкавую |
скла́дкавае |
скла́дкавыя (неадуш.) скла́дкавых (адуш.) |
| Т. |
скла́дкавым |
скла́дкавай скла́дкаваю |
скла́дкавым |
скла́дкавымі |
| М. |
скла́дкавым |
скла́дкавай |
скла́дкавым |
скла́дкавых |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
скла́дкавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Утвораны згібамі пластоў зямной кары. Складкавыя горы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛАТФО́РМА ў геалогіі,
адна з гал. глыбінных структур зямной кары, якая характарызуецца адносна малой інтэнсіўнасцю тэктанічных рухаў, магматызму і плоскім рэльефам. Проціпастаўляецца высокарухомым паясам — геасінкліналям, арагенным эпіплатформавым, сярэдзінна-акіянічным хрыбтам. П. звычайна ізаметрычныя, вуглаватыя, мяжуюць са складкавымі і горнымі абласцямі па вял. разломах (краявых швах) ці па краявых прагінах, месцамі з акіянічнымі абласцямі. Плошча ад соцень да некалькіх тысяч квадратных кіламетраў. Мае 2-ярусную будову: складкавы крышт. фундамент (гл. Фундамент платформавы крышталічны) і слабапарушаны платформавы чахол. Паводле ўзросту фундамента П. падзяляюцца на стараж. (кратоны, з дакембрыйскім фундаментам) і маладыя з палеазойскім і раннемезазойскім фундаментам). Большасць вял. стараж. П. (Усх.-Еўрапейская, Афрыканская, Аўстралійская, Антарктычная, Паўн.-Амерыканская, Бразільская) утвараюць ядры мацерыкоў (акрамя Азіі, у складзе якой вядомы 4 П.). Маладыя П. (Цэнтральна-Еўраазіяцкая, Зах.-Еўрапейская, Іберыйская і інш.) адрозніваюцца ад стараж. адносна большай рухомасцю, структурным планам, тыпам структур і інш. У структуры П. вылучаюць пліты, шчыты, сінеклізы, антэклізы, прагіны, масівы, скляпенні, валы і інш. На дне акіянаў вылучаны П. акіянічныя, адпаведныя глыбокім катлавінам з пакатахвалістым дном, малой магутнасцю зямной кары (5—7 км) і адсутнасцю ў фундаменце «гранітнага слоя». Тэр. Беларусі размешчана ў зах. ч. Усх.-Еўрапейскай П.
Р.Г.Гарэцкі.
т. 12, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)