сква́пны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сква́пны сква́пная сква́пнае сква́пныя
Р. сква́пнага сква́пнай
сква́пнае
сква́пнага сква́пных
Д. сква́пнаму сква́пнай сква́пнаму сква́пным
В. сква́пны (неадуш.)
сква́пнага (адуш.)
сква́пную сква́пнае сква́пныя (неадуш.)
сква́пных (адуш.)
Т. сква́пным сква́пнай
сква́пнаю
сква́пным сква́пнымі
М. сква́пным сква́пнай сква́пным сква́пных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сква́пны, -ая, -ае.

1. Прагны да багацця і нажывы, хцівы.

2. на што, да чаго. Які прагна імкнецца мець што-н. у вялікай колькасці.

С. на кнігі.

|| наз. сква́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сква́пны (да чаго, на што, з інф. без дап.) а́лчный (без доп.); жа́дный (на что, до чего, к чему), па́дкий (на что, до чего, к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сква́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Прагны да багацця, хцівы, скупы. Надта ж прагавіты і сквапны быў бацька, надта ж пільнаваў, каб божа барані ніхто і хвілінкі не пасядзеў без работы. Сачанка. — Я чалавек не сквапны і за вялікім не ганюся, — растлумачыў .. [Бабейка] сваю просьбу. Хадкевіч. Не адступаў і бацюшка, хоць добра ведаў, што Хведар сквапны і больш не дасць. Кірэйчык.

2. на што, да чаго. Які прагна імкнецца што‑н. мець у вялікай колькасці; ласы да чаго‑н. [Ратчык:] — А я быў на .. [баравікі] не вельмі сквапны. Новікаў. [Паланевіч:] Я чуў, што .. [Буяк] на выпіўку сквапны. Крапіва. // Пажадлівы. Сквапнымі вачыма Крушынскі аглядае .. прыгожую постаць [Мэры]. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сква́пны gizig, knuserig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сквапны, квапны, хцівы, ласы, лакомы, падкі; ахвочы, панадлівы, памаўзлівы (разм.); няўтольны, ненаедны, ненажэрлівы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

а́лчный сква́пны; (жадный) пра́гны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ква́пны разг., см. сква́пны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тарбахва́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто хапае і прысвойвае сабе што-н.; сквапны чалавек, хабарнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́мшчына, -ы, ж. (разм.).

1. Тое, што дастаецца дарма, бясплатна.

Сквапны на дарэмшчыну.

2. Беспадстаўнае, фальшывае абвінавачанне; нагавор.

Такую ўзвялі на яго дарэмшчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)