Скасаванне шлюбу 1/203; 9/552; 11/339

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СКАСАВА́ННЕ ШЛЮ́БУ,

гл. ў арт. Шлюб.

т. 14, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расторже́ние скасава́нне, -ння ср.;

расторже́ние бра́ка скасава́нне шлю́бу;

расторже́ние догово́ра скасава́нне дамо́вы (дагаво́ра).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разво́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. развесці¹, развесціся¹.

2. Скасаванне шлюбу.

Бацька і маці ў разводзе.

Падаць на р.

Даць р.

|| прым. разво́дны, -ая, -ае.

Разводная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Éhescheidung f -, -en скасава́нне шлю́бу, разво́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Растаргну́цца ’развесціся (пра мужа і жонку)’ (рэч., Нар. сл.). Нягледзячы на наяўнасць зыходнага дзеяслова торгаць (гл.), хутчэй за ўсё размоўнае (іранічнае?) засваенне рус. расто́ргнуть (шлюб), параўн. таксама рус. дыял. расторг ’развод, скасаванне шлюбу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІСК,

юрыдычны сродак абароны парушанага або аспрэчваемага суб’ектыўнага права. У цывільным працэсе можа быць прад’яўлены любой зацікаўленай асобай (фіз. або юрыд.). І. можа быць накіраваны на прысуджэнне адказчыка да ўчынення пэўных дзеянняў або ўстрымання ад неправамерных дзеянняў (вяртанне маёмасці, кампенсацыя страт, выплата аліментаў і да т.п.), на ўстанаўленне наяўнасці або адсутнасці праваадносін паміж бакамі або на змяненне ці спыненне праваадносін (раздзел агульнай маёмасці, скасаванне шлюбу). Форма выяўлення І. — іскавая заява, якая павінна змяшчаць пэўныя рэквізіты.

т. 7, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разво́дзіцца

1. юрыд. (пра скасаванне шлюбу) sich schéiden lássern;

2. (размнажацца) sich verméhren;

3. (растварацца) sich (áuf)lösen; zergéhen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ФІЛІ́П II Аўгуст

(Philippe Auguste; 21.8.1165, Парыж — 14.7.1223),

кароль Францыі [1180—1223]. З дынастыі Капетынгаў. У 1189—92 адзін з кіраўнікоў 3-га крыжовага паходу (гл. Крыжовыя паходы). Каб пашырыць свае ўладанні, выкарыстоўваў шлюбы; за скасаванне другога шлюбу (з дацкай прынцэсай) у 1200 адлучаны ад царквы папам Інакенціем III. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы. У 1202—04 адваяваў у англ. караля Іаана Беззямельнага Нармандыю, Анжу, Мен, Турэнь, большую ч. Пуату. Пры ім пачалося далучэнне да каралеўскіх уладанняў абласцей Паўд. Францыі. Правёў шэраг адм. і фін. рэформ: стварыў новыя тэр.-адм. акругі, Каралеўскі савет і інш.

т. 16, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРБА́РА РАДЗІВІ́Л (6.12.1520—8.5.1551),

каралева Польшчы і вял. княгіня ВКЛ (1550—51). Другая жонка Жыгімонта II Аўгуста. Дачка падчашага ВКЛ (пазней кашталяна віленскага і вял. гетмана ВКЛ) Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за новагародскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вял. князя да Барбары Радзівіл імкнуліся выкарыстаць для ўзмацнення ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім трона караля польскага (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі шматлікая шляхта і магнаты, незадаволеныя ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары Радзівіл была настроена каралева польская і вял. княгіня ВКЛ Бона Сфорца. Сойм у Пётркаве (1548) выступаў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіц. прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве 5.12.1550, але ў хуткім часе памерла. Пахавана ў Віленскім кафедральным саборы. Гісторыі рамантычнага кахання Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія маст. творы.

Барбара Радзівіл. Партрэт Лукаса Кранаха Старэйшага. Сярэдзіна 16 ст.

т. 2, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)