скарчане́лы, -ая, -ае.

Які азябнуў ад холаду; замерзлы.

Скарчанелыя пальцы.

|| наз. скарчане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарчане́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скарчане́лы скарчане́лая скарчане́лае скарчане́лыя
Р. скарчане́лага скарчане́лай
скарчане́лае
скарчане́лага скарчане́лых
Д. скарчане́ламу скарчане́лай скарчане́ламу скарчане́лым
В. скарчане́лы (неадуш.)
скарчане́лага (адуш.)
скарчане́лую скарчане́лае скарчане́лыя (неадуш.)
скарчане́лых (адуш.)
Т. скарчане́лым скарчане́лай
скарчане́лаю
скарчане́лым скарчане́лымі
М. скарчане́лым скарчане́лай скарчане́лым скарчане́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скарчане́лы окочене́лый, закоче́нелый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скарчане́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які азябнуў ад холаду; замерзлы. [Дзед] датыкаўся да шпалы скарчанелымі пальцамі, як граблямі. Пестрак.

2. Адубелы, застылы (пра труп). Калі ўзышло сонца,.. [Пацейчык] быў ужо скарчанелы, і мухі пачалі роіцца над яго страшным тварам. Чорны. // Адубелы; засохлы, закарэлы (пра рэчы). У курнай хаце мужык Падымаецца, .. Цягне лапці з палка Скарчанелыя. Купала. Цімох сядзеў на прыпеку. Выцягнуў з пячуркі скарчанелыя анучы, мяў іх і расціраў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарчане́лы starr, erstrrt, steif; stifgefroren (ад холаду)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апруцяне́лы, -ая, -ае.

Застылы, скарчанелы; анямелы, адубелы.

Апруцянелыя ад холаду пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акачане́лы, см. скарчане́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спруцяне́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Скарчанелы, змёрзлы.

С. быльнік.

2. Акалелы, мёртвы.

Спруцянелае цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закочене́лый скале́лы, адубе́лы, скарчане́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заледене́лый заледзяне́лы; (закоченевший) скарчане́лы, адубе́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)