скаро́дзіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скаро́джу скаро́дзім
2-я ас. скаро́дзіш скаро́дзіце
3-я ас. скаро́дзіць скаро́дзяць
Прошлы час
м. скаро́дзіў скаро́дзілі
ж. скаро́дзіла
н. скаро́дзіла
Загадны лад
2-я ас. скаро́дзь скаро́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скаро́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скаро́дзіць несов. борони́ть, боронова́ть, скоро́дить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць і скарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; незак., што і без дап.

Разрыхляць бараной зямлю.

|| зак. паскаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны і заскаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны.

|| наз. скаро́джанне, -я, н. і скарадзьба́, -ы́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і скарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што і без дап.

1. Разрыхляць бараной зямлю. Вадзіць каня на начлег я пачаў з год васьмі, скародзіць і араць, — калі яшчэ не ставала сілы ўскласці плуг на калёсы. Русецкі. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. — Тады запрагайце, хлопцы, коней і гайда ячмень скародзіць! — распарадзілася Нінка. Сяркоў.

2. Пакідаць баразну, след. [Янук] скародзіў .. [нагамі] снег, упіраючыся ў кожны выступ зямлі. Лупсякоў. / у перан. ужыв. Зноў завялі сець, зноў пачалі скародзіць мора. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскаро́дзіць гл. скародзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарадзі́ць гл. скародзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заскаро́дзіць гл. скародзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарадзі́ць несов., см. скаро́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скарадзі́ць,

гл. скародзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

борони́ть несов. баранава́ць; (незасеянную почву) скаро́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)