скарача́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скарача́льны скарача́льная скарача́льнае скарача́льныя
Р. скарача́льнага скарача́льнай
скарача́льнае
скарача́льнага скарача́льных
Д. скарача́льнаму скарача́льнай скарача́льнаму скарача́льным
В. скарача́льны (неадуш.)
скарача́льнага (адуш.)
скарача́льную скарача́льнае скарача́льныя (неадуш.)
скарача́льных (адуш.)
Т. скарача́льным скарача́льнай
скарача́льнаю
скарача́льным скарача́льнымі
М. скарача́льным скарача́льнай скарача́льным скарача́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скарача́льны

1. мат. сократи́мый;

~ныя лі́кі — сократи́мые чи́сла;

2. физиол. сократи́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скарача́льны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва скарачальнасць. Скарачальныя лікі. Скарачальнае рэчыва мышачнай тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарача́льны матэм. kürzbar, reduzerbar

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сократи́тельный скарача́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сократи́мый скарача́льны;

сократи́мые чи́сла мат. скарача́льныя лі́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКТЫ́Н,

мышачны бялок. Мал. м. 42 000. Складаецца з 374 астаткаў амінакіслот і небялковай часткі (АТФ ці АДФ). Існуе ў глабулярнай (манамернай) і фібрылярнай (палімернай, дамінуе ў мышцах) формах. Утварае аснову тонкіх філаментаў мышачных міяфібрыл і мікрафіламентаў у нямышачных клетках. У папярочна-паласатых і гладкіх мышцах з міязінам утварае іх асн. структурны скарачальны комплекс — актаміязін. Зваротныя пераходы паміж манамернай і палімернай формамі ў нямышачных структурах фарміруюць рухомасць клетак, рух цытаплазмы, арыентацыю рэцэптараў на цытаплазматычнай мембране і інш.

т. 1, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРОБ у арыфметыцы,

лік, які змяшчае адну ці некалькі доляў (роўных частак) адзінкі. Абазначаецца сімвалам ab (або a/b), дзе a — лічнік, які паказвае колькасць доляў адзінкі, падзеленай на столькі частак, колькі паказвае (называе) назоўнік b (a і b) — цэлыя лікі). Д. a/b можна таксама разглядаць як вынік дзялення ліку a на лік b; калі a дзеліцца нацэла на b, то дзель — цэлы лік (напр., 6/3 — 2; 28/7 — 4), калі не дзеліцца — дробавы (напр., 3/7; 20/12).

Д. ab наз. правільным, калі a < b, і няправільным, калі a > b. Няправільны Д. можна запісаць у выглядае сумы цэлага ліку і правільнага Д. (змешаны лік); для гэтага патрэбна лічнік падзяліць з астачай на назоўнік, напр., 67 13 = 5 13 + 2 13 = 5 + 2 13 = 5 2 13 . Множанне і дзяленне Д. выконваюць па правілах: a b c d = a c b d ; a b : c d = a d b c , суму (рознасць) Д. ab і cb з аднолькавымі назоўнікамі — па правілах a b ± c b = a ± c b . Д. ab не зменіцца, калі лічнік і назоўнік памножыць на адзін і той жа лік, адрозны ад нуля. Таму Д. ab і cd можна прывесці да агульнага назоўніка (замяніць на роўныя ім Д. з аднолькавымі назоўнікамі, звычайна роўнымі найменшаму агульнаму кратнаму b і d). Калі лічнік і назоўнік маюць агульныя множнікі, Д. можна надаць нескарачальны від, напр., 1435скарачальны ( 14 35 = 2 7 5 7 = 2 5 ) , а 2584 — нескарачальны Д. Гл. таксама Дзесятковы дроб, Дробавая і цэлая часткі ліку.

А.​А.​Гусак.

т. 6, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)