скапы́ціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скапы́чу скапы́цім
2-я ас. скапы́ціш скапы́ціце
3-я ас. скапы́ціць скапы́цяць
Прошлы час
м. скапы́ціў скапы́цілі
ж. скапы́ціла
н. скапы́ціла
Загадны лад
2-я ас. скапы́ць скапы́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час скапы́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скапы́ціць сов., разг. (о лошади) истопта́ть, растопта́ть копы́тами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скапы́ціць, ‑пычу, ‑пыціш, ‑пыціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зак. да капыціць.

2. перан. Збіць з ног (пра чалавека). [Казак], як мяшок, асеў на зямлю. .. Народ .. здзіўлена пераклікаўся: — Бачылі, як [Сяргей] казака скапыціў? Адным махам рукі! Машара. // Прынізіць, пазбавіць ранейшага становішча. [Старая:] — Спірыдон вунь як выжыльваўся ды стараўся. А што? Усё роўна скапыцілі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапы́ціць ‘стаптаць капытамі’ (Нар. лекс.), скапы́таваць ‘тс’ (Варл.), скапы́ціцца ‘спатыкнуцца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Юрч., Варл., Сцяшк., Жд. 2, Бяльк.), ‘памерці, здохнуць’ (Шат., Касп., Байк. і Некр.), ‘памыліцца’ (ТСБМ, Янк. Мат.), ‘скасіцца, сказіцца’ (Бяльк.), скапу́ціцца, скопу́ціцца ‘памерці, здохнуць’ (ТС). Рус. скопы́тить ‘стаптаць капытамі, збіць’, скопы́титься ‘зваліцца ад стомленасці, хваробы; памерці’, польск. skopycić się ‘дастаць хваробу капыта (аб кані)’, ‘спатыкнуцца, памыліцца’. Да капыта (гл.); для значэння ‘памерці, здохнуць’ нельга выключыць уплыў папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скопы́тить сов., прост. скапы́ціць, збіць з ног; (убить) забі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скапы́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скапыціць.

2. у знач. прым. Стаптаны, здратаваны. У канцы вёскі, за скапычаным выганам, дом на высокім падмурку. Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)