Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скапы́ціццасов.
1. (о лошади) оступи́ться; споткну́ться;
2.прост. скопы́титься;
3.перен. споткну́ться; сде́лать неве́рный шаг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скапы́ціцца, ‑пычуся, ‑пыцішся, ‑пыціцца; зак.
Разм.
1.Зак.да капыціцца.
2.перан. Памыліцца, зрабіць што‑н. няправільна. — Мы от тут акурат і баяліся скапыціцца...Шынклер.
3.перан. Паваліцца, упасці. Шчэхула як стаяў, так і скапыціўся, грымнуўшыся на падлогу.Машара.// Захварэць, злегчы. — Бачыш, не ў пару скапыціўся, — сказаў.. [дзядзька Даніла], відаць, думаючы пра тое, што праз тыдзень-два трэба будзе пачынаць сяўбу.Асіпенка.
4. Памерці, згінуць. Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары.Якімовіч.І дзед злуецца ды гадае, Калі скапыцяцца паны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапы́ціццаразм.груб. (памерці) ins Gras béißen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
капы́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.
Спатыкацца (пра каня).
|| зак.скапы́ціцца, -ціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скопы́титьсяпрост.скапы́ціцца, звалі́цца з ног; (умереть) вы́цягнуць но́гі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Наўскапыта́ ’наўскач, галопам’ (Колас, ТСБМ). Да капыт (гл.), магчыма, ад ускапы́ціць ’узараць зямлю капытамі’ або скапы́ціцца ’зачапіцца капытом, нагою пры бегу’.