скамяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў камень.

Скамянелае карэнне сасны.

2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы, абыякавы.

С. позірк.

С. твар.

|| наз. скамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамяне́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скамяне́лы скамяне́лая скамяне́лае скамяне́лыя
Р. скамяне́лага скамяне́лай
скамяне́лае
скамяне́лага скамяне́лых
Д. скамяне́ламу скамяне́лай скамяне́ламу скамяне́лым
В. скамяне́лы (неадуш.)
скамяне́лага (адуш.)
скамяне́лую скамяне́лае скамяне́лыя (неадуш.)
скамяне́лых (адуш.)
Т. скамяне́лым скамяне́лай
скамяне́лаю
скамяне́лым скамяне́лымі
М. скамяне́лым скамяне́лай скамяне́лым скамяне́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скамяне́лы

прыметнік, адносны

скамяне́лы прям., перен. окамене́лый; см. скамяне́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скамяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які набыў выгляд і ўласцівасці каменя, ператварыўся ў камень. Скамянелая расліннасць. □ А больш за ўсё вабіла да сябе вялізная дзіўная жамчужына.. — Нездарма легенда кажа, што гэта ёсць скамянелыя божыя слёзы. Маўр. // Які стаў цвёрдым, сухім як камень. Скамянелае тоўстае карэнне.. [бярозы], упіўшыся ў зямлю, ішло глыбока, шырока, аж на дарогу. Вышынскі. Сухая, скамянелая пасля ночы дарога звінела пад жалезнымі падкоўкамі Колевых новых ботаў, пашытых навыраст. Якімовіч.

2. перан. Які стаў нерухомым, здранцвелым, застылым. Ты доўга сядзела за сталом Нерухомая, скамянелая. І чутна ў цішы было, Як стукае гадзіннік мерна, Як дробны дождж сячэ халодныя шыбы. Багдановіч. Немцы ўжо не баяліся, не крычалі, а стаялі скамянелыя, дзе хто быў. Маўр. Прыгожы Дашын твар на момант успыхнуў, заірдзеўся і стаў скамянелым. Ракітны.

3. перан. Які страціў здольнасць праяўляць якія‑н. пачуцці, стаў абыякавым да ўсяго. Кожнаму з нас трэба трошкі журбы, Каб у жыцці скамянелым не быць. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамяне́лы

1. геал. verstéinert, fóssil;

2. (нерухомы) erstárrt, starr; verstéinert

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скамяне́ласць, -і, ж.

1. гл. скамянелы.

2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая-н. частка іх.

Знайсці с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закамене́лый разг. закамяне́лы, скамяне́лы, акамяне́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окамене́лый прям., перен. акамяне́лы, скамяне́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

verstéinert a акамяне́лы, скамяне́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)