скампенсава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скампенсу́ю скампенсу́ем
2-я ас. скампенсу́еш скампенсу́еце
3-я ас. скампенсу́е скампенсу́юць
Прошлы час
м. скампенсава́ў скампенсава́лі
ж. скампенсава́ла
н. скампенсава́ла
Загадны лад
2-я ас. скампенсу́й скампенсу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час скампенсава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скампенсава́ць сов. скомпенси́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Пакрыць, аплаціць, ураўнаважыць. Скампенсаваць страты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скомпенси́ровать сов. скампенсава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕНІ́СКАВЫЯ СІСТЭ́МЫ люстрана-лінзавыя сістэмы, у якіх перад сферычным (радзей эліптычным) люстэркам ці перад сістэмай люстэркаў і лінзаў або пасля іх знаходзіцца 1 ці некалькі ахраматычных меніскаў. Вынайдзены ў 1941 Дз.​Дз.Максутавым і Д.Габарам, незалежна адзін ад аднаго. Меніскавыя лінзы, радыусы крывізны паверхняў якіх мала адрозніваюцца, не ўплываюць на агульны ход прамянёў, але істотна змяншаюць аберацыі аптычных сістэм, у якія яны ўваходзяць. М.с. маюць малы астыгматызм, у іх можна скампенсаваць сферычную аберацыю, пазбавіцца ад комы. Выкарыстоўваюцца ў астраноміі, фатаграфіі і інш. Гл. таксама Максутава тэлескоп.

Я.​У.​Чайкоўскі.

Меніскавыя сістэмы тыпу: а — Ньютана; б — Мерсена; 1 — меніск; 2, 3 — галоўнае і дапаможнае люстэркі.

т. 10, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)