ска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

Раскрываючы губы, агаляць, паказваць зубы.

Скаліць зубы — смяяцца, рагатаць (разм., неадабр.).

|| зак. аска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 1 знач.) і вы́скаліць, -лю, -ліш, -ліць, -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́ліць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ска́лю ска́лім
2-я ас. ска́ліш ска́ліце
3-я ас. ска́ліць ска́ляць
Прошлы час
м. ска́ліў ска́лілі
ж. ска́ліла
н. ска́ліла
Загадны лад
2-я ас. ска́ль ска́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ска́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ска́ліць несов.

1. ска́лить, оска́ливать;

2. обл. жму́рить (глаза́);

с. зу́бы — ска́лить зу́бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу). Сытыя коні то нагінаюцца раз-поразу да высокай травы, то гуляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін па аднаго. Брыль. Падаляка качаргою падварушваў дровы ў печцы і скаліў зубы, крывячыся ад гарачыні. Пестрак.

•••

Скаліць (шчэрыць) зубы — смяяцца, рагатаць; насміхацца. Хлопцы пырснулі ад смеху. [Інструктар райкома:] — Ну, хопіць... Справа сур’ёзная, а вы зубы скаліце. Новікаў. Усе засмяяліся, а Рыгор зазлаваў: — Я сур’ёзна кажу, а ты зубы скаліш! Шашкоў. [Леснічыха:] Ат, што мне зубы з табой скаліць! Няма ў мяне часу на гэта. Козел. [Левановіч:] — Ну, ты, Фарафонаў, з мяне зубы не скаль. Я старэй за цябе... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр. ска́литискаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус. ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск. skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́скаліць гл. скаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́лить несов. ска́ліць;

ска́лить зу́бы а) ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы; б) (смеяться) ска́ліць зу́бы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Скаліць, аскальваць.

Ш. зубы.

|| зак. ашчэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

1. Скаліць, аскальваць. Гаспадар спачувальна шчэрыць рот. Савіцкі. Аўчарка гыркала, шчэрыла зубы, рвалася да дрэва. Шыловіч. / у перан. ужыв. Стаю І на мяне падлога шчэрыць Крывыя, праржавелыя цвікі. Бураўкін.

•••

Шчэрыць зубы — тое, што і скаліць зубы (гл. скаліць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

Скаліць зубы.

Звер злосна с.

|| зак. аска́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца і вы́скаліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)