скало́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., ско́лецца; зак.

Аддзяліцца, адпасці пры ўдары (пра слой, кавалак чаго-н.).

Лёд лёгка скалоўся.

|| незак. ско́лвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скало́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скалю́ся ско́лемся
2-я ас. ско́лешся ско́лецеся
3-я ас. ско́лецца ско́люцца
Прошлы час
м. скало́ўся скало́ліся
ж. скало́лася
н. скало́лася
Загадны лад
2-я ас. скалі́ся скалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час скало́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скало́цца², скалю́ся, ско́лешся, ско́лецца; скалі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змацавацца (шпількай і пад.).

2. Зраніцца чым-н. вострым, калючым у многіх месцах.

С. іржышчам.

|| незак. ско́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скало́цца I сов. сколо́ться;

лёд лёгка ~ло́ўся — лёд легко́ сколо́лся

скало́цца II сов.

1. сколо́ться;

сту́жкі до́бра ~ло́ліся — ле́нты хорошо́ сколо́лись;

2. исколо́ться;

уве́сь ~ло́ўся — весь исколо́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скало́цца 1, сколецца; зак.

Аддзяліцца, адпасці пры ўдары (пра слой, кавалак чаго‑н.).

скало́цца 2, скалюся, сколешся, сколецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змацавацца, сашчапіцца (шпількай і пад.).

2. Зраніцца чым‑н. вострым, калючым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́лвацца¹ гл. скалоцца¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́лвацца² гл. скалоцца².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исколо́ться скало́цца, пакало́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сколо́ться скало́цца; сашпілі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́лвацца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скалоцца ​1.

2. Зал. да сколваць ​1.

ско́лвацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скалоцца ​2.

2. Зал. да сколваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)