скалатну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скалатну́ скалатнё́м
2-я ас. скалатне́ш скалатняце́
3-я ас. скалатне́ скалатну́ць
Прошлы час
м. скалатну́ў скалатну́лі
ж. скалатну́ла
н. скалатну́ла
Загадны лад
2-я ас. скалатні́ скалатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час скалатну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скалатну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і скалануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скалану́ць ‘страсянуць; паварушыць’, ‘перамяшаць’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Яруш., Чач., Шн.), ‘страсянуць’ (навагр., Сл. ПЗБ; Сержп. Прымхі), скалану́цца ‘ўздрыгнуць, задрыжаць’ (Байк. і Некр., Шат.), скалатну́ць ‘патрасці’ (ТСБМ, Варл.). Ад скалатнуць, дзеяслова аднакратнага дзеяння, да калаціць (гл.) з спрашчэннем групы зычных. Няма падстаў скалану́ць ‘скаламуціць, замуціць (ваду)’ выводзіць з літ. skalinât, skaluõt ‘паласкаць бялізну’, як сцвярджае Лаўчутэ (Балтизмы, 72), таму што іх семантыка поўнасцю адпавядае асноўным значэнням дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)