Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
манта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Неразумна траціць што‑н.; марнатравіць. [Даніла:] — Скажаш, каб авёс не мантачылі. Ворыва хутка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шахра́йства, ‑а, н.
Учынкі шахрая; жульніцтва. [Курловіч] сам заўважыў за Дзялендзікам шахрайства. Нічога не скажаш, ёсць у яго такая спекулянцкая прывычка.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́ўканне, ‑я, н.
Разм. Прывітанне пры сустрэчы з пажаданнем здароўя. — Што скажаш? — пачуўся характэрны голас Гартнага ў адказ на маё здароўканне.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Рмн. ‑ковак; ж.
Разм. Курковая паляўнічая стрэльба. Я пакруціў у руках адну, потым другую стрэльбу. Нічога не скажаш. Двухстволкі. Праўда, куркоўкі.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашля́к, ‑а, м.
Разм.пагард. Той, хто робіць або гаворыць пошласці; пошлы чалавек. [Іван Васільевіч:] — Вольга, ты не скажаш, што калі-небудзь я быў пашляком. І гэта была не пошлая сувязь.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аспіранту́ра, ‑ы, ж.
Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута.Лынькоў.// Дзейнасць, вучоба аспіранта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
anywhere
[ˈeniwer]
adv.
хоць-дзе; дзе то́лькі; усю́ды
I’ll meet you anywhere you say — Я сустрэ́ну цябе́, дзе то́лькі ска́жаш
•
- anywhere from … to
- get anywhere
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
hierzúadv да гэ́тага, да таго́ ж;
was sagst du ~? што ты на гэ́та ска́жаш?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)