скагата́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скагачу́ скаго́чам
2-я ас. скаго́чаш скаго́чаце
3-я ас. скаго́ча скаго́чуць
Прошлы час
м. скагата́ў скагата́лі
ж. скагата́ла
н. скагата́ла
Загадны лад
2-я ас. скагачы́ скагачы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час скаго́чучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скагата́ць несов., обл. (о животных) визжа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

Абл. Вішчаць, пішчаць. Нейкая фурманка страшэнна скагатала сваімі каламі — здавалася, быццам пішчыць ушчэмленае ў плоце парасё. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скагата́ць ‘вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр.), скі́гаць, скігата́ць (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), скігіта́ць (Сл. рэг. лекс.) ‘тс’, сюды ж скі́гліць ‘скігітаць’ (Нар. лекс.), ско́гат ‘выццё, галашэнне’ (Гарэц.). Рус. скогота́ть ‘тс’. Гукапераймальнае (Зяленін, Табу, 2, 50; Фасмер, 3, 644; 4, 500). Параўн. скігаць, скаголіць, скогліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скагата́нне, ‑я, н.

Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скагатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася натужнае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скаго́ліць ‘галасіць, лямантаваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ‘скавытаць’ (Бір. Дзярж.). Параўн. скагатаць, скуголіць, скогліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скавы́ліць ‘гучна, моцна плакаць’ (мёрск., Нар. лекс.), польск. дыял. skavuleć ‘скавытаць (пра сабаку)’. Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. скавытаць, скаголіць, скагатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скергата́ць, скергета́ць, скіргета́ць, скаргата́цьскагатаць, прарэзліва крычаць (пра птушак, жаб)’, ‘адрывіста смяяцца’ (ТС), 3 ас. адз. л. скерге́чэ, скіргі́чэ, скрыге́чэ (пра сароку) (ЛА, 1). Параўн. рус. скрегота́ть, вынік метатэзы кре — кер, скра — скар, гл. скрыгатаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́гаць, скігата́ць ‘плакаць, быць; вішчаць (аб дзіцяці або парасяці)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк.), скігата́ць ‘тс’ (Гарэц., Сл. рэг. лекс.), скі́гліць ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), скі́гліці ‘тс’ (Сл. Брэс.). Гукаперайманне. Параўн. скагатаць, скуголіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́гат ‘віск, енчанне’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Мядзв.). Гл. скагатаць. Сюды ж ско́гліць ‘вішчаць (пра сабак і парасят)’ (Шымк. Собр.), ‘скавытаць’ (ТС), ‘плакаць, хныкаць’ (Растарг.), ско́гліць, скаго́ліць ‘брахаць з завываннем (пра сабак); голасна плакаць з усхліпамі’ (Варл.), параўн. укр. ски́глити ‘кігікаць (пра кнігаўку)’, дыял. ского́літи ‘тс’, рус. смал. ского́лить ‘вішчаць, енчыць (пра жывёлу)’. Гукапераймальнага паходжання, гл. Фасмер, 3, 644; ЕСУМ, 5, 271.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)