Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сердава́ць, сярдую, сярдуеш, сярдуе; незак.
Адчуваць раздражненне, гнеў на каго‑, што‑н.; быць у стане раздражнення, гневу. [Турсевіч:] — Ты, Андрэйка, не гневайся і не сярдуй на мяне.Колас.І сердаваў Мікола, знесці не мог гэткае несправядлівасці.Нікановіч.Маці тады хмурылася, і Малы Васілька ніяк не мог зразумець, чаму яна сярдуе на бацьку.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сердава́цьразм (на каго-н, што-н) sich ärgern (über A), böse sein (D, auf A), zürnen (D) vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сердава́ць ‘адчуваць раздражненне, гнеў на каго-небудзь, злаваць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Раст., Шат.), сердава́цца тс’ (Нас.), сердо́ваць ‘тс’ (ТС). Укр.сердува́ти ‘тс’. Дзеяслоў з суф. ‑ова‑ ад се́рдзіць ‘злаваць’ (Нас.), што да прасл.*sьrdati (sę) параўн. укр.се́рдити, рус.серди́ть, рус.-ц.-слав.сръдити, польск.sierdzić się, ст.-чэш.srditi sě ‘шалець, лютаваць’, серб.-харв.срдити се, славен.srdíti se ‘злавацца’, балг.съ́рдя (се), макед.срди (се), ст.-слав.сръдити сѧ ‘раздражняцца’. Звязана з сэрца (гл.), таму што сэрца ўяўлялі як умяшчальню душы, г. зн. і гневу (Фасмер, 3, 605; Махэк₂, 572). Параўн. літ.širdai мн. л. ‘сварка’ < širdis ‘сэрца’; лат.sîrdît ‘раззлавацца’, sirds ‘злосць’ і ‘сэрца’ (Фрэнкель, 985). Параўн. таксама серб.-харв.ср́чити се ‘злавацца’, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 305. Адваротнае семантычнае развіццё ў ст.-бел.сердоболь (Чацця 1489 г.), якое Карскі (2–3, 101) разглядае як складанае слова з коранем серд‑ (гл. сэрца) і прыдаткам боль (гл. балець), параўн. рус.сердобольный (Фасмер, 3, 605). Параўн. у Насовіча (Нас., 578) супрацьлеглыя значэнні ў слове се́рца (се́рце) — ‘гнеў, злосць’ і ‘прыхільнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
серди́тьсясердава́ць, злава́ць, злава́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасердава́ць, ‑сярдую, ‑сярдуеш, ‑сярдуе; зак.
Сердаваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; незак., на каго-што і без дап. (разм.).
Сердаваць, крыўдзіцца, выказваць сваім выглядам незадаволенасць.
Цэлы тыдзень дзьмецца на старшыню.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сярдзі́ты, -ая, -ае.
1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны.
Сярдзітая суседка.
2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н.
С. позірк.
С. на жонку.
3.перан. Які моцна дзейнічае (пра алкаголь, табаку, гарчыцу і пад.).
Сярдзітая гарчыца.
С. перац.
4.перан. Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; разм.).
С. мароз.
|| наз.сярдзі́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)