серабры́сты, -ая, -ае.

1. Які колерам і бляскам нагадвае серабро.

С. іней.

Серабрыстая луска.

Серабрыстыя скроні (з сівізной). Серабрыстая таполя (таполя, у якой лісце з ніжняга боку пакрыта пушком).

2. перан. Меладычна-звонкі, высокага тону.

С. голас жаўранка.

|| наз. серабры́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серабры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. серабры́сты серабры́стая серабры́стае серабры́стыя
Р. серабры́стага серабры́стай
серабры́стае
серабры́стага серабры́стых
Д. серабры́стаму серабры́стай серабры́стаму серабры́стым
В. серабры́сты (неадуш.)
серабры́стага (адуш.)
серабры́стую серабры́стае серабры́стыя (неадуш.)
серабры́стых (адуш.)
Т. серабры́стым серабры́стай
серабры́стаю
серабры́стым серабры́стымі
М. серабры́стым серабры́стай серабры́стым серабры́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

серабры́сты в разн. знач. серебри́стый;

с. серп ме́сяца — серебри́стый серп луны́;

с. смех — серебри́стый смех;

~тая тапо́ля — серебри́стый то́поль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серабры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які колерам і бляскам нагадвае серабро. Серабрысты іней. □ Вярнуўся з космасу Гагарын на серабрыстым караблі. Машара. Каля самага берага б’е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. В. Вольскі. Вялізны саган, пабліскваючы серабрыстай луской, пляснуўся ў кош. Асіпенка. // З сівымі валасамі, з сівізной. [Якім] трохі згорбіўся, аброс густой серабрыстай шчацінай. Нікановіч.

2. перан. Меладычна-звонкі, высокага тону (пра смех, голас і пад.). Хай звініць серабрыстым смехам Залатога маленства пара. Глебка. Серабрыстую песню сваю разліў высока ў сіне-сінім паветры жаўранак. Мурашка.

3. Як складаная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Серабрыстая таполя. Серабрыстая ліса. Серабрысты трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серабрысты (сорт аўса) 1/61

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

серабры́сты

1. (колер) Sílber-, sílberschimmernd, sílbern;

серабры́стая тапо́ля бат. Sílberpappel f -, -n;

2. (гук) sílbrig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бліску́ча-серабры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бліску́ча-серабры́сты бліску́ча-серабры́стая бліску́ча-серабры́стае бліску́ча-серабры́стыя
Р. бліску́ча-серабры́стага бліску́ча-серабры́стай
бліску́ча-серабры́стае
бліску́ча-серабры́стага бліску́ча-серабры́стых
Д. бліску́ча-серабры́стаму бліску́ча-серабры́стай бліску́ча-серабры́стаму бліску́ча-серабры́стым
В. бліску́ча-серабры́сты (неадуш.)
бліску́ча-серабры́стага (адуш.)
бліску́ча-серабры́стую бліску́ча-серабры́стае бліску́ча-серабры́стыя (неадуш.)
бліску́ча-серабры́стых (адуш.)
Т. бліску́ча-серабры́стым бліску́ча-серабры́стай
бліску́ча-серабры́стаю
бліску́ча-серабры́стым бліску́ча-серабры́стымі
М. бліску́ча-серабры́стым бліску́ча-серабры́стай бліску́ча-серабры́стым бліску́ча-серабры́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́тава-серабры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́тава-серабры́сты ма́тава-серабры́стая ма́тава-серабры́стае ма́тава-серабры́стыя
Р. ма́тава-серабры́стага ма́тава-серабры́стай
ма́тава-серабры́стае
ма́тава-серабры́стага ма́тава-серабры́стых
Д. ма́тава-серабры́стаму ма́тава-серабры́стай ма́тава-серабры́стаму ма́тава-серабры́стым
В. ма́тава-серабры́сты (неадуш.)
ма́тава-серабры́стага (адуш.)
ма́тава-серабры́стую ма́тава-серабры́стае ма́тава-серабры́стыя (неадуш.)
ма́тава-серабры́стых (адуш.)
Т. ма́тава-серабры́стым ма́тава-серабры́стай
ма́тава-серабры́стаю
ма́тава-серабры́стым ма́тава-серабры́стымі
М. ма́тава-серабры́стым ма́тава-серабры́стай ма́тава-серабры́стым ма́тава-серабры́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Серабрысты трус 9/492; 10/272—273 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ХЕК СЕРАБРЫ́СТЫ, мерлуза серабрыстая (Merluccius bilinearis),

рыба сям. мерлузавых атр. траскападобных. Пашыраны ў Атлантычным ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Жыве пераважна на глыб. 30—300 м.

Даўж. да 70 см, пераважае даўж. 35 см. Палаваспелы ў 3—4 гады. Нераст парцыённы, з мая па кастрычнік, на глыб. 40—150 м.

Плоднасць да 400 тыс. ікрынак. Корміцца беспазваночнымі і рыбай. Аб’ект промыслу.

Хек серабрысты.

т. 17, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)