се́нсарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. се́нсарны се́нсарная се́нсарнае се́нсарныя
Р. се́нсарнага се́нсарнай
се́нсарнае
се́нсарнага се́нсарных
Д. се́нсарнаму се́нсарнай се́нсарнаму се́нсарным
В. се́нсарны (неадуш.)
се́нсарнага (адуш.)
се́нсарную се́нсарнае се́нсарныя (неадуш.)
се́нсарных (адуш.)
Т. се́нсарным се́нсарнай
се́нсарнаю
се́нсарным се́нсарнымі
М. се́нсарным се́нсарнай се́нсарным се́нсарных

Іншыя варыянты: сэ́нсарны.

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

2. Адчувальны элемент.

|| прым. се́нсарны, -ая, -ае.

С. пераключальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СЕ́НСАРНЫ ПЕРАКЛЮЧА́ЛЬНІК,

бескантактны пераключальнік, які спрацоўвае пры датыканні аператара да спец. адчувальнай (сенсарнай; ад лац. sensus адчуванне) пляцоўкі. Вырабляецца на аснове паўправадніковых, оптаэлектронных і інш. прылад.

Найб. просты С.п. электраметрычнага тыпу, прынцып дзеяння якога грунтуецца на здольнасці скуры чалавека праводзіць эл. ток. Сенсарная пляцоўка пераключальніка мае 2 ізаляваныя адна ад адной палавінкі; пасля датыкання аператарам да гэтай пляцоўкі ланцуг замыкаецца і атрыманы эл. сігнал пасля ўзмацнення перадаецца на блок пераключэння. Выкарыстоўваецца ў прыладах уводу інфармацыі, радыёэлектроннай і інш. апаратуры.

т. 14, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сэ́нсарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сэ́нсарны сэ́нсарная сэ́нсарнае сэ́нсарныя
Р. сэ́нсарнага сэ́нсарнай
сэ́нсарнае
сэ́нсарнага сэ́нсарных
Д. сэ́нсарнаму сэ́нсарнай сэ́нсарнаму сэ́нсарным
В. сэ́нсарны
сэ́нсарнага
сэ́нсарную сэ́нсарнае сэ́нсарныя
Т. сэ́нсарным сэ́нсарнай
сэ́нсарнаю
сэ́нсарным сэ́нсарнымі
М. сэ́нсарным сэ́нсарнай сэ́нсарным сэ́нсарных

Іншыя варыянты: се́нсарны.

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)