Сенажа́ткі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Сенажа́ткі
Р. Сенажа́так
Сенажа́ткаў
Д. Сенажа́ткам
В. Сенажа́ткі
Т. Сенажа́ткамі
М. Сенажа́тках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сенажа́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сенажа́тка сенажа́ткі
Р. сенажа́ткі сенажа́так
Д. сенажа́тцы сенажа́ткам
В. сенажа́тку сенажа́ткі
Т. сенажа́ткай
сенажа́ткаю
сенажа́ткамі
М. сенажа́тцы сенажа́тках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛАША́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Уздзенскім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Створана на р. Лоша ў 1967. Пл. 3,45 км², даўж. 3 км, найб. шыр. 1,8 км, найб. глыб. 4,5 м, аб’ём вады 5,4 млн. м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы р. Лоша. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфяное, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м. Часткова зарастае асакой, рагозам. Выкарыстоўваецца для абваднення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Месца адпачынку.

Ф.​М.​Ашэраў.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сенажа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Памянш. да сенажаць. Я бачыў, як вецер на полі гуляў, Зямлю ўзрываў і бярозкай хіляў, Заносіў пяском сенажаткі, лагчынкі, Ламаў на бярозцы жывыя галінкі. Купала. Затоплена сенажатка — Верх травы адно відаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)