семі́цка-вавіло́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. семі́цка-вавіло́нскі семі́цка-вавіло́нская семі́цка-вавіло́нскае семі́цка-вавіло́нскія
Р. семі́цка-вавіло́нскага семі́цка-вавіло́нскай
семі́цка-вавіло́нскае
семі́цка-вавіло́нскага семі́цка-вавіло́нскіх
Д. семі́цка-вавіло́нскаму семі́цка-вавіло́нскай семі́цка-вавіло́нскаму семі́цка-вавіло́нскім
В. семі́цка-вавіло́нскі (неадуш.)
семі́цка-вавіло́нскага (адуш.)
семі́цка-вавіло́нскую семі́цка-вавіло́нскае семі́цка-вавіло́нскія (неадуш.)
семі́цка-вавіло́нскіх (адуш.)
Т. семі́цка-вавіло́нскім семі́цка-вавіло́нскай
семі́цка-вавіло́нскаю
семі́цка-вавіло́нскім семі́цка-вавіло́нскімі
М. семі́цка-вавіло́нскім семі́цка-вавіло́нскай семі́цка-вавіло́нскім семі́цка-вавіло́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГНАСТЫЦЫ́ЗМ

(ад грэч. gnōstikos пазнавальны),

агульная назва рэліг.-філас. вучэнняў, якія спалучаюць тэалогію ранняга хрысціянства, элементы стараж.-ўсх. рэлігій, ідэі філасофіі (неаплатанізм, неапіфагарэізм) і інш. Узнік у 1 ст. ва ўсх. ч. Рымскай імперыі, росквіт прыпадае на 2 ст. Найб. значныя прадстаўнікі — Васілід, Гераклеан, Карпакрат Александрыйскі, Валянцін. Вылучаюць хрысціянскі гнастыцызм (1—3 ст.), вядомы па творах раннехрысціянскіх ерасеографаў і па творах з г. Наг-Хамады; язычніцкі гнастыцызм той жа эпохі; мандэізм (2—3 ст., ад арамейскага манда-гносіс) — самаст. развіццё гнастацызму на семіцка-вавілонскай глебе (захаваўся да нашых дзён у Іраку). Чалавек паводле гнастыцызму — асн. цэнтр сусв. працэсу. Ён, хоць і з’яўляецца стварэннем цёмных сіл свету, па сваёй субстанцыі не належыць яму. Гэта яго боская субстанцыя часта прымае форму самаст. іпастасі «Першачалавека», або «Антропаса». Душа чалавека іншародная целу і па сваёй сутнасці належыць надкасм. сферы (Васілід). Разам з дуалізмам душы і цела ў гнастыцызме існуе і трыхатамічнае раздзяленне чалавека на «духоўнае», «душэўнае» і «цялеснае». З гнастыцызмам звязана ўзнікненне маніхейства.

т. 5, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)