Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
семіна́рскіI (прил.к семіна́р) семина́рский
семіна́рскіII (прил.к семіна́рыя) семина́рский
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
семіна́рскі1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семінара. Семінарскія заняткі.
семіна́рскі2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семінарыі, семінарыстаў. Семінарская адукацыя. □ [Поп] успамінаў якую-небудзь, з юнацкіх яшчэ год сваіх, семінарскую песеньку.Чорны.// Уласцівы семінарыстам, такі, як у семінарыстаў. Семінарскі жаргон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семіна́рскі Seminár; semináristisch;
семіна́рскія заня́ткі Seminárübungen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
семіна́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.
Назва некаторых спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў.
Настаўніцкая с. (для падрыхтоўкі настаўнікаў; уст.). Духоўная с. (для падрыхтоўкі святароў).
|| прым.семіна́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
семіна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Групавыя практычныя заняткі пад кіраўніцтвам выкладчыка ў вышэйшай навучальнай установе.
2. Мерапрыемства, групавыя заняткі, арганізаваныя для якой-н. спецыяльнай падрыхтоўкі, для павышэння кваліфікацыі і пад.
Міжнародны навуковы с.
|| прым.семіна́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
семина́рскийI (прил. ксемина́р) семіна́рскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
семина́рскийII (прил. ксемина́рия) семіна́рскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАГІЛЁЎСКАЙ ДУХО́ЎНАЙ СЕМІНА́РЫІ БУДЫ́НКІ,
архітэктурны комплекс канца 18 — сярэдзіны 19 ст. ў Магілёве. Духоўная семінарыя засн. архіепіскапам Г.Каніскім, пры ім распачата буд-ваасн. вучэбнага корпуса (узведзены ў 1780—85, праект арх. М.Львова; не захаваўся) і дома-інтэрната (пабудаваны да 1795). Уваходзіў у ансамбль Магілёўскага Спаскага манастыра. Вучэбны корпус — мураваны 2-павярховы будынак у стылі класіцызму. На 1-м паверсе знаходзілася б-ка, на 2-м — зала для сходаў («круглая зала»), дэкарыраваная пілястрамі іанічнага ордэра. Гал. фасад вылучаў порцік дарычнага ордэра, завершаны франтонам, з трыма прамавугольнымі нішамі. Насупраць вучэбнага корпуса стаяў 2-павярховы дом-інтэрнат для настаўнікаў і казённых выхаванцаў. Уяўляў сабой тып багатага гар. дома: асіметрычнае аб’ёмна-прасторавае вырашэнне, спалучэнне мураванага масіўнага каркаса з сістэмай драўляных галерэй, высокі дах. З 1797 буд-ва семінарыі працягваў архіепіскап А.Братаноўскі. Да канца 1820-х г. будынкі семінарыі аб’яднаны ў асобны комплекс. Паводле архіўных чарцяжоў губ.арх. Заржэўскага, комплекс быў аддзелены ад Спаскага манастыра і архірэйскага двара садам і службовымі пабудовамі. На чарцяжы нанесены 2 невял. карпусы новага тыпу гар. забудовы. Адзін з іх драўляны П-падобны ў стылі ранняга ампіру, у ім знаходзіліся бальніца з лазняй і свіран. Да пач. 1860-х г. склалася новая забудова комплексу семінарыі. Ён уключаў 2 новыя 2-павярховыя мураваныя жылыя флігелі для настаўнікаў і выхаванцаў, б. дом купца Кітаева (набыты для семінарыі) — невял. кампактны 2-павярховы будынак з высокім цокальным паверхам, дзе размяшчаўся семінарскі архіў; з боку гал. фасада знаходзілася галерэя — уваход у пакоі 2-га паверха, дзе былі кватэра аканома і кладоўка. Паводле плана 1853 праведзена рэканструкцыя ансамбля семінарыі, які набыў замкнёную кампазіцыю. Цэнтрам яго па-ранейшаму заставаўся вучэбны корпус, перад ім сфарміравалася трапецападобная плошча. Фарміраванне фронту забудовы завяршылася пабудовай уязной брамы.
В.Ф.Марозаў, І.М.Слюнькова.
Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі. Дом для рэктара і прэфекта. Чарцёж.