се́мкі, ‑мак; адз. семка, ‑а, н.

Разм. Насенне сланечніку, гарбуза, якое ўжываецца як ласунак. Хлопчыкі паселі на лаўку і пачалі лузгаць семкі, якімі надзяліў усіх Юрка. Бяганская. Дзве кабеты ў гумавых ботах і ватоўках прадаюць проста з мяшка гранёнымі шклянкамі падпражаныя сланечнікавыя семкі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мкі мн (зернеткі сланечніка) разм Snnenblumenkerne pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

се́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. се́мка се́мкі
Р. се́мкі се́мак
Д. се́мцы се́мкам
В. се́мку се́мкі
Т. се́мкай
се́мкаю
се́мкамі
М. се́мцы се́мках

Крыніцы: nazounik2013, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

упра́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Спражыцца да поўнай гатоўнасці (пра гарох, боб, семкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Спражыць да поўнай гатоўнасці (гарох, боб, семкі).

У. гарох.

|| незак. упра́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. упра́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

overdone1 [ˌəʊvəˈdʌn] adj. перава́раны; перапе́чаны; перасма́жаны (пра мяса); перасква́раны (пра сала); перапра́жаны (пра каву, семкі і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

злуза́ць сов.

1. (кору, скорлупу и т.п.) снять, содра́ть, счи́стить;

2. (съесть, грызя) сгрызть;

з. се́мкі — сгрызть се́мечки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

overdo [ˌəʊvəˈdu:] v. (overdid, overdone)

1. перабо́льшваць, перавялі́чваць, утры́раваць

2. перастара́цца, перабіра́ць (ме́ру), перадава́ць;

Don’t overdo the salt in the soup! Не перасольвайце суп!

3. перава́рваць; перапяка́ць; перасма́жваць (пра мяса); перасква́рваць (пра сала); перапра́жваць (пра каву, семкі і да т.п.)

overdo it/things ператамля́цца, перанапру́жвацца; перапрацо́ўваць; перабіра́ць ме́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

се́мечко ср., уменьш.-ласк. се́мечка, -ка ср., мн. се́мечкі, -чак; (в подсолнухе — ещё) се́мка, -ка ср., мн. се́мкі, -мак, се́мачка, -ка ср., мн. се́мачкі, -чак, слане́чнік, -ку м.; (в плодах) зе́рнетка, -ка ср., мн. зе́рнеткі, -так; (в тыкве) гарбу́зік, -ка м., мн. гарбу́зікі, -каў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)