семачо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. семачо́к
Р. семачку́
Д. семачку́
В. семачо́к
Т. семачко́м
М. семачку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

семачо́к, -чку́ м., бот. седми́чник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

семачо́к, ‑чку, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства першакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Семачок 9/480

- » - еўрапейскі 9/480 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СЕМАЧО́К (Trientalis),

род кветкавых раслін сям. першакветных. 3—4 віды. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — С. еўрапейскі (T. europaea), нар. назва вароніны вочкі. Характэрная расліна яловых лясоў, трапляецца таксама ў мяшаных лясах, хмызняках, парках.

Семачок еўрапейскі.

Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны выш. да 20 см. Сцябло прамастойнае. Суцэльнае лісце збліжанае ў кальчак. Кветкі белыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Плод — каробачка. Лек. і дубільныя расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

т. 14, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Семачо́к ‘шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства першакветных, Trientalis L.’ (ТСБМ, Кіс.), седмачок (маг., гродз., Кіс.). Рус. седми́чник, польск. siodmaczek ‘тс’. Ад сем (гл.), таму што расліна большай часткай мае 7 пялёсткаў і 7 лістоў (Нейштадт, Определитель, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

седми́чник бот. семачо́к, -чку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Седмачо́к ‘семачок, Trientalis europaea L.’ (гродз., маг., Кіс.; Байк. і Некр.). Рэдкі выпадак захавання этымалагічнага д у вытворных ад сем (гл.), наўрад ці пад уплывам польск. siedem, бо назва фіксуецца і на ўсходзе Беларусі. Гл. семачок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)