Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
се́льскі, -ая, -ае.
1.гл. сяло.
2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, вясковы.
С. клуб.
Сельская мясцовасць.
○
Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем жывёл для атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама першасная перапрацоўка гэтай прадукцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
се́льсків разн. знач. се́льский;
с. Саве́т — се́льский Сове́т;
с. карэспандэ́нт — се́льский корреспонде́нт;
~кая гаспада́рка — се́льское хозя́йство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
се́льскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сяла. Сельская школа. Сельская электрастанцыя. Сельская гаспадарка.// Які жыве і працуе ў сяле, вёсцы. Сельская інтэлігенцыя. Сельскі карэспандэнт.// Уласцівы сялу, вёсцы, жыхарам сяла, вёскі. Сельскія звычаі. Сельскі ўклад жыцця. □ І твар Лявона быў звычайны — твар сельскага жыхара: абветраны, цёмна-карычневы, нібы выразаны з альховага карча.Шашкоў.// Які мае адносіны да кіравання і самакіравання сяла. Сельская абшчына. Сельскі сход. □ Гаспадар хаты, сельскі стараста, пісаў у хаце на кавалачку сіняй паперы загад.Чорны.З учарашняга дня дзядзька Якуб — старшыня. □ Санька — сакратар новай улады: сельскага Савета.Якімовіч.
2. Які знаходзіцца за горадам, не гарадскі. Сельская мясцовасць.// Уласцівы такой мясцовасці. Сельская прырода. Сельская цішыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́льскі Dorf-, Land-; ländlich;
се́льскае жыццё Dórfleben n;
се́льская гаспада́рка Lándwirtschaft f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сяло́, -а́, мн. сёлы і (з ліч. 2, 3, 4) сялы́, сёл, н.
1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.
Працаўнікі сёл.
2.зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.
Культурная работа на сяле.
|| прым.се́льскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)