Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сельма́г(се́льский магази́н)сельма́г, -га м. (се́льскі магазі́н).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сельма́г, ‑а, м.
Сельскі магазін. Як не забегчы ў новы наш сельмаг У вольны час, вяртаючыся з працы? Якіх, скажы, тавараў тут няма! Ёсць што купіць і чым палюбавацца.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельма́гразм. Lándverkaufsstelle f -, -n (прадуктовы); Lándkaufhaus n -es, -häuser (прамтавары)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сель...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «сельскі», напр.: сельсавет, сельмаг (сельскі магазін).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сель...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сельскі» (у 1 знач.), напрыклад: сельсавет, сельпо, сельмаг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снопавяза́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Сельскагаспадарчая ўборачная машына, якая вяжа сцёблы збажыны ў снапы. Старшыні скардзяцца, што шпагатам сельмаг не забяспечыў. Няма чым снопавязалкі запраўляць.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́піўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. ‑півак; ж.
1. Выпіванне спіртных напіткаў. Абед з выпіўкай. □ Заглянула [Тамара] па дарозе.. у сельмаг і застала там свайго мужа Кірыла за выпіўкай.Дуброўскі.
2. Бяседа, пачастунак з віном, гарэлкай.
3. Тое, што прызначана для выпівання; віно, гарэлка. Сталы трашчалі ад выпіўкі і закускі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРЭВІЯТУ́РА (італьян. abbreviatura ад лац. abbrevio скарачаю),
1) у мове — назоўнік, утвораны шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае часткамі. Абрэвіяцыя (утварэнне абрэвіятуры) як спосаб словаўтварэння пашырылася ў асн.еўрап. мовах на пач. 20 ст., у бел. мове — у 1920-я г. У сучаснай бел. мове паводле структуры вылучаюцца абрэвіятуры: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг); змешанага (складова-ініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); з пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ).
2) У музыцы — сімволіка муз. тэксту (спец. знакі, літары, лічбы), якая служыць для спрашчэння або скарачэння нотнага пісьма. Абрэвіятуры спрашчэння абазначаюць паўтарэнне раздзелаў формы твора, элементаў муз. мовы, выканальніцкіх адценняў, паўз, перанясенне гукаў на актаву і больш уверх ці ўніз. Абрэвіятуру скарачэння выкарыстоўваюць у назвах муз. інструментаў, для пазначэння дынамічных і выразных адценняў, выканальніцкіх прыёмаў, а таксама ў назвах муз. тэм і твораў.