се́льбішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́льбішча се́льбішчы
Р. се́льбішча се́льбішч
се́льбішчаў
Д. се́льбішчу се́льбішчам
В. се́льбішча се́льбішчы
Т. се́льбішчам се́льбішчамі
М. се́льбішчы се́льбішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́льбішча ср., уст. сели́тьба ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́льбішча, ‑а, н.

Уст. Селішча. Раён Нямігі — самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў і манастыры і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў. «Беларусь». Не абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям’я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сели́тьба ж., уст. се́льбішча, -шча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасяле́нна Сельбішча; плошча, занятая паселішчам (Стол.).

ур. Пасяленна (поле) каля в. Кароцічы Стол.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сядзіба, сяліба, селішча, паселішча, сельбішча, двор, забудова; котлішча (разм.); аселішча, пасада, гаспода (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

се́лішча

1. Месца, дзе быў двор, сядзіба (Глуск. Янк. II, Маз., Ст.-дар.).

2. Месца, занятае рознымі пабудовамі (Гарб.), двор; сядзіба (Глуск. Янк. II, Маг. 1577 ІЮМ, XXX, 1903, 71, Ст.-дар.).

3. Месца, дзе раней было паселішча, вёска (Жытк., Рэч., Сал., Ст.-дар.). Тое ж се́льшча (Ст.-дар.).

4. Наогул месца пасялення (Лёзн. Касп., Слаўг.). Тое ж се́льбішча (БРС), се́льнішча (Слаўг.).

ур. Се́лішча (поле на месцы б. паселішча) каля в. Яскавічы Сал., ур. Селішча (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Селішчы Ашм., в. Селішча Пін., Слаўг., Уш.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)