Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
селе́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Электрамагнітны апарат, уключаны ў сець з іншымі апаратамі для ажыццяўлення аператыўнай тэлефоннай сувязі некалькіх пунктаў з цэнтрам.
Сувязь па селектары.
|| прым.селе́ктарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
селе́ктарм., тех. селе́ктор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Селектар 3/180; 9/471
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
селе́ктар, ‑а, м.
Электрамагнітны апарат на чыгунцы, будоўлі і пад. для адначасовага выкліку некалькіх або ўсіх тэлефонных абанентаў лініі. [У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя дзесяткамі правадоў з усімі ўчасткамі і службамі будоўлі.Грахоўскі.
[Ад лац. selector — сарціроўшчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)