секу́ндны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. секу́ндны секу́ндная секу́нднае секу́ндныя
Р. секу́нднага секу́нднай
секу́нднае
секу́нднага секу́ндных
Д. секу́нднаму секу́нднай секу́нднаму секу́ндным
В. секу́ндны (неадуш.)
секу́нднага (адуш.)
секу́ндную секу́нднае секу́ндныя (неадуш.)
секу́ндных (адуш.)
Т. секу́ндным секу́нднай
секу́нднаю
секу́ндным секу́нднымі
М. секу́ндным секу́нднай секу́ндным секу́ндных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

секу́ндны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. секу́ндны секу́ндная секу́нднае секу́ндныя
Р. секу́нднага секу́нднай
секу́нднае
секу́нднага секу́ндных
Д. секу́нднаму секу́нднай секу́нднаму секу́ндным
В. секу́ндны (неадуш.)
секу́нднага (адуш.)
секу́ндную секу́нднае секу́ндныя (неадуш.)
секу́ндных (адуш.)
Т. секу́ндным секу́нднай
секу́нднаю
секу́ндным секу́нднымі
М. секу́ндным секу́нднай секу́ндным секу́ндных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

секу́ндны секу́ндный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

секу́ндны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паказвае секунды (у 1 знач.). Секундная стрэлка.

2. Які працягваецца секунду, вельмі кароткі, імгненны. Секундны перапынак. Секундная паўза. // Які адбываецца за адну секунду. Секундны расход вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секу́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ку́нд і -аў, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная 1/3600 часткі градуса.

3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

Малая с.

Вялікая с.

Адну секунду! — вельмі нядоўга.

|| прым. секу́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

секу́ндный секу́ндны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sekundowy

sekundow|y

секундны;

wskazówka ~a — секундная стрэлка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МЕХА́НІКА ЦЕЛ ПЕРАМЕ́ННАЙ МА́СЫ,

раздзел механікі, што вывучае рух цел, маса якіх змяняецца ў працэсе руху; тэарэт. аснова рашэння многіх задач авіяц. і ракетнай тэхнікі, а таксама тэарэт. і нябеснай механікі, касманаўтыкі і інш. Асноватворныя даследаванні па гэтых праблемах належаць І.У.Мяшчэрскаму і К.Э.Цыялкоўскаму.

Змена масы цела адбываецца пры аддзяленні (адкідванні) часцінак рэчыва (напр., згарэлага паліва) або пры далучэнні (наліпанні) часцінак (напр., пры ўсмоктванні паветра рэактыўным рухавіком самалёта, наліпанні касм. пылу на метэарыт). Дыферэнцыяльнае ўраўненне руху цела (матэрыяльнага пункта) пераменнай масы m, выведзенае Мяшчэрскім (1904): m dv dt = F + dm1 dt u1 + dm2 dt u2 дзе v — скорасць цела; t — час; F — раўнадзейная ўсіх знешніх сіл; u1 і u2 — адносныя скорасці часцінак, якія аддзяляюцца і далучаюцца; dm1dt і dm2dtсекундны расход і прыход масы адпаведна. Аддзяленне часцінак абумоўлівае рэактыўную цягу F1 = dm1 dt u1 , а далучэнне — тармазную сілу F2 = dm2 dt u2 . Аналагічнае ўраўненне пры ўмове F2 = 0 атрымана Мяшчэрскім у 1897.

Літ.:

Мещерский И.В. Работы по механике тел переменной массы. 2 изд. М., 1952;

Циолковский К.Э. Собр. соч. Т. 2. М., 1954.

А.​І.​Болсун.

т. 10, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)