секс, -у, м.

Сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых патрэбнасцей.

|| прым. сексуа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

секс секс, род. се́ксу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́кс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. се́кс
Р. се́ксу
Д. се́ксу
В. се́кс
Т. се́ксам
М. се́ксе

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

секс, ‑у, м.

Тое, што і сексуальнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СЕКС (франц. sexe ад лац. sexus пал),

сукупнасць псіхічных і фізіял. рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавой цягі (гл. Лібіда). Агульнай біял. асновай сексуальных паводзін з’яўляецца інстынкт працягу роду.

т. 14, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

секс м. гл. сэкс

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

секс

(лац. sexus = пол)

сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Секс ‘усё тое, што адносіцца да палавога жыцця’. Запазычана з англ. sex ‘полавая схільнасць’, sexy ‘сексуальна заклапочаны’, першапачаткова значыла ‘натуральны пол’, што з лац. sexus ‘пол’, роднаснага secāre ‘рэзаць, дзяліць’, г. зн. ‘частка, падзел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сэкс секс м. Sex m -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

секс

(англ. sex, ад лац. sexus = пол)

сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)