сві́шчык
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сві́шчык |
сві́шчыкі |
| Р. |
сві́шчыка |
сві́шчыкаў |
| Д. |
сві́шчыку |
сві́шчыкам |
| В. |
сві́шчык |
сві́шчыкі |
| Т. |
сві́шчыкам |
сві́шчыкамі |
| М. |
сві́шчыку |
сві́шчыках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Сві́шчык ‘свісток’ (Гарэц., Касп.). Укр. сви́щик ‘тс’. Ад свистаць (гл.) з суф. ‑jь і ‑ік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свішч 1 ‘загана ў чым-небудзь у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны’, ‘глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула’ (ТСБМ, Ласт.), ‘шырокая адтуліна паміж двума пярэднімі зубамі’ (Чэрн.). Укр. свищ ‘пусты арэх’, свисту́н ‘тс’, рус. свищ ‘свішч; чарвяточына ў арэху’. З *svistjo‑; да свіст, свістаць; гл. Міклашыч, 331; Фасмер, 3, 582. Параўн. сві́шчык ‘свісток’ (гл.), сьвішчэ́ць ‘свістаць’ (Касп., Сл. ПЗБ).
Свішч 2 ‘кончык бізуна, пугі’ (Мік.), сюды ж сьвішчэ́ ‘маладыя карані сасны’ (Чэрн.). Да свістаць (гл.) на аснове гукавых уражанняў ад замаху, параўн. сві́снуць (сьві́снуць) ‘свіснуць, засвістаць’ і ‘выцяць пугаю, дубцом’ (Бяльк.). Сюды ж таксама сьвішчыпа́лка ‘хто любіць гуляць, не пільнуецца дому’ (Пятк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)