Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Сві́цязьж., оз. Сви́тязь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СВІ́ЦЯЗЬ,
возера ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Моўчадзь, за 22 км на Пд ад г. Навагрудак, на тэр. ландшафтнага заказніка Свіцязянскі. Пл. 2,24 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 1,6 км, найб.глыб. 15 м. Пл. вадазбору 14 км². Катлавіна прасадачнага (суфазійнага) тыпу. Схілы спадзістыя, параслі лесам, на Пд і ПдЗ забалочаныя, тарфяністыя. Прыбярэжная ч. возера да глыб. 3—5 м выслана пяском, глыбакаводная — ілам. Вада слабамінералізаваная (да 35 мг/л), празрыстасць 4—5 м. Слаба зарастае. У возеры растуць лабелія Дортмана і палушнік азёрны, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі. Выцякае р. Сваротва. На возеры пансіянат «Свіцязь», шматлікія зоны адпачынку. С. услаўлена А.Міцкевічам у баладах «Свіцязь» і «Свіцязянка». На зах. беразе С., каля в. Валеўка, выяўлена стаянка позняга палеаліту; знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, мікраліты, скрабкі, нуклеўсы.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сві́цязьж. Svíciaz’ - m, Swízjas-See m -s, Śwíteź m -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СВІЦЯЗЯ́НСКІ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл. Створаны ў 1970 для аховы унікальнага азёрна-ляснога комплексу. Пл. 1034 га. Знаходзіцца амаль у цэнтры Навагрудскага ўзвышша. Рэльеф узгорысты. Уключае воз.Свіцязь з прылеглым лясным масівам. Расліннасць падзоны грабава-дубова-цемнахвойных лясоў. Пераважаюць яловыя, хваёвыя, дубовыя і бярозавыя лясы, менш пашыраны асінавыя, альховыя, грабавыя. Растуць клён, ясень і пародыэкзоты — лістоўніца сібірская, дуб чырвоны, таполя лаўралістая. У флоры каля 300 відаў сасудзістых раслін, з якіх палушнік азёрны, лабелія Дортмана, прыбярэжнік аднакветкавы, купальнік горны, тлушчанка звычайная, лілея кучаравая, гідрыла кальчаковая, наяда гнуткая занесены ў Чырв. кнігу. На паўн. беразе воз.Свіцязь 2 векавыя дубы — помнікі прыроды, на паўд.зах. — група стараж. курганоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
świtezianka
ж.
1. страказа;
2. русалка; свіцязянка (у возеры Свіцязь)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БУЙКО́ (Баляслаў) (1877, Свянцянскі павет Віленскай губ. — 1939),
жывапісец. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1902 жыў у Парыжы. Меў персанальныя выстаўкі ў Парыжы і Ніццы. Працаваў у жанры пейзажа і нацюрморта. У пейзажах адлюстроўваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю А.Міцкевіча: «Від на Свіцязь», «Туганавічы». Творы Буйко зберагаюцца ў музеях Вільнюса, Варшавы, прыватных зборах.