свірнавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свірнавы́ свірнава́я свірнаво́е свірнавы́я
Р. свірнаво́га свірнаво́й
свірнаво́е
свірнаво́га свірнавы́х
Д. свірнаво́му свірнаво́й свірнаво́му свірнавы́м
В. свірнавы́ (неадуш.) свірнаву́ю свірнаво́е свірнавы́я (неадуш.)
Т. свірнавы́м свірнаво́й
свірнаво́ю
свірнавы́м свірнавы́мі
М. свірнавы́м свірнаво́й свірнавы́м свірнавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сві́рнавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сві́рнавы сві́рнавая сві́рнавае сві́рнавыя
Р. сві́рнавага сві́рнавай
сві́рнавае
сві́рнавага сві́рнавых
Д. сві́рнаваму сві́рнавай сві́рнаваму сві́рнавым
В. сві́рнавы (неадуш.)
сві́рнавага (адуш.)
сві́рнавую сві́рнавае сві́рнавыя (неадуш.)
сві́рнавых (адуш.)
Т. сві́рнавым сві́рнавай
сві́рнаваю
сві́рнавым сві́рнавымі
М. сві́рнавым сві́рнавай сві́рнавым сві́рнавых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свірнавы́ амба́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свірнавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да свірна. Інжынер П. С. Вараб’ёў прапанаваў новы спосаб сушэння збожжа і барацьбы са свірнавымі шкоднікамі. «Беларусь». // Характэрны для свірна. Свірнавы пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сві́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі, іншых прадуктаў, а таксама рэчаў.

|| прым. сві́рнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свірнавы даўганосік

т. 14, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амба́рный сві́рнавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгано́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі жук з доўгім хабатком, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.

Свірнавы д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wołek

м. заал. даўганосік; слонік;

wołek zbożowy — даўганосік свірнавы (Sitophilus granarius)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАЦУКІ́ (Rattus),

род млекакормячых сям. мышыных атр. грызуноў. Паводле розных класіфікацый, ад 65 да 280 відаў. Найб. колькасць відаў жыве ў трапічнай Азіі і Афрыцы ў разнастайных ландшафтах; пасяляюцца ў норах, у пабудовах. З чалавекам рассяліліся па ўсім свеце. Актыўныя пераважна на змярканні і ўначы. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў многіх хвароб жывёл і чалавека, у т. л. інфекцыйных. На Беларусі 2 сінантропныя віды: П. шэры, або свірнавы (R. norvegicus), і П. чорны (R. rattus).

Даўж. цела да 30 см, хвост крыху карацейшы або даўжэйшы, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валаскамі. Усёедныя. Нараджаюць да 23 пацучанят 2—4 разы за год. Наносяць шкоду гаспадарцы: знішчаюць значную ч. ўраджаю (асабліва збожжавых культур), псуюць і засмечваюць харч. прадукты, прамысл. тавары. вырабы, мэблю і інш. Лабараторныя жывёлы. П. наз. таксама прадстаўнікоў інш. родаў з сям. мышыных.

Э.​Р.​Самусенка.

Пацукі: 1 — чорны; 2 — шэры.

т. 12, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)