Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
свяці́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.
1. Храм (уст.).
С. аракулаў.
2.перан. Месца, якое выклікае пачуццё глыбокай павагі і пашаны (высок.).
С. навукі (цэнтр навуковай думкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свяці́лішчаср., прям., перен. святи́лище
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свяці́лішча, ‑а, н.
1.Уст. Храм. Свяцілішча аракулаў.
2.перан.; чаго. Месца, якое выклікае пачуццё глыбокай пашаны і павагі. Свяцілішча навукі./уіран.ужыв.Дом мадэлей для іх [модніц] — свяцілішча, куды яны робяць паломніцтвы, як мусульмане ў Меку.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХО́ДАСАВІЦКАЕ СВЯЦІ́ЛІШЧА,
язычніцкі культавы помнік 10 — пач. 11 ст. каля в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на, на беразе воз. Святое, на ўсх. ускраіне стараж. селішча (гл.Ходасавічы). Цэнтр. частку свяцілішча складала гарыз. круглая ў плане пляцоўка дыям. 7 м, абкружаная канаўкай шыр. 40 см, глыб. 40—50 см, у якой, напэўна, стаяў вастракол. У цэнтры круга выяўлена паглыбленне дыям. 1 м, глыб. 0,15 м, у якім стаяў драўляны слуп-ідал. З 4 бакоў на адлегласці да 2 м ад краю пляцоўкі знаходзіліся серпападобныя ямы даўж. да 6 м, шыр. 1,8 м, глыб. да 1 м, арыентаваныя па старанах свету. У час язычніцкіх рытуалаў у іх запальвалі вогнішчы. Паўзямлянка на селішчы, верагодна, была жытлом жраца. Даследчыкі лічаць, што Х.с. было прысвечана Перуну.