Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
штоно́чіштоно́чы, прысл.
Кожную ноч; кожнай ноччу.
Мучыцца ад бяссонніцы ш.
Ш. станавілася святлей: надыходзілі белыя ночы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запалаве́ць, ‑ее; зак.
Злёгку пажаўцець. Жыта даспела рана: толькі палілася і адразу запалавела, пайшло гайдацца сівымі хвалямі.Грахоўскі.Ужо злёгку запалавела неба, навокал зрабілася святлей.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́тайкі, прысл.
Тое, што і употай. А на развітанне бацька, употайкі выцершы скупую мужчынскую слязу, дадаў: «Толькі жыві праўдай. Ведай: праўда святлей за сонца».Гурскі.Толькі сёмага лістапада Саша зразумела значэнне сцягоў, якія ўпотайкі пашыла і перадала Даніку.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які выдаецца за сапраўднае; няшчыры, штучны. Прытворны смех. □ Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам.М. Стральцоў.Спагада прытворная, словы фальшывыя! А як бы жылося святлей і чысцей, Каб хулігана і хама за шыварат Мы бралі часцей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніза́цца, ніжацца; незак.
1. Набірацца, насаджвацца падрад на нітку, дрот і пад.
2.перан. Лёгка і свабодна падбірацца, спалучацца (пра думкі, словы і пад.). Машына скакала, гойдалася на калдобінах так, што часам у вачах цямнела, але думкі ўсё нізаліся адна на другую, адна святлей другой.Новікаў.
3.Зал.да нізаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоно́ч, прысл.
Кожную ноч, кожнай ноччу. Мы змаглі добра замаскіраваць аэрадром, з якога штоноч падымаліся самалёты.Жычка.Барвовы, з-пад шалома хмар, ля самых нашых вокан штоноч на поўдні, помню, Марс гарэў тыгрыным вокам.Вялюгін.// З кожнай ноччу, ноч ад ночы. Пражэктары, Як біўні агнявыя, Штоноч зіялі бліжай і святлей.Аўрамчык.Толькі галасы, нібы не тыя, — Пацішэлі і штоноч цішэюць. Ці для іх, вяскоўцаў, стаў чужы я?Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міра́ж, ‑у, м.
1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў або ўчасткаў неба ў выніку заломвання сонечных праменняў у нераўнамерна нагрэтых слаях атмасферы. І раптам Засмужац перад сабой убачыў агеньчык. Ён не паверыў, нават напалохаўся, з трывогай падумаў, што гэта міраж.Мележ.
2.перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, тое, што не можа здзейсніцца. Штодзень святлей, шырэй разлогі, І гэта не міраж. Ідуць-бягуць шляхі-дарогі, змяняецца пейзаж.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)