светлыня́, -і́, ж. (разм.).

Яркае асвятленне (звычайна месяцавае ці зорнае), пры якім усё добра відаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светлыня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. светлыня́
Р. светлыні́
Д. светлыні́
В. светлыню́
Т. светлынёй
светлынёю
М. светлыні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

светлыня́ ж., разг. светлы́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

светлыня́, ‑і, ж.

Разм. Яркае асвятленне, пры якім усё добра відаць. Светлынёй золак далі ўсе расквеціў. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлы́нь разг. відната́, -ты́ ж., светлыня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)