сва́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сва́нка сва́нкі
Р. сва́нкі сва́нак
Д. сва́нцы сва́нкам
В. сва́нку сва́нак
Т. сва́нкай
сва́нкаю
сва́нкамі
М. сва́нцы сва́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сва́нка сва́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сва́нка,

гл. сваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́нка ‘свацця’ (Нас., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ‘дружка на вяселлі’ (Сл. ПЗБ), сва́нька ‘свацця’ (Сл. ПЗБ, Ян., Скарбы), ‘дружка; пасада на вяселлі’ (Сл. ПЗБ, Кольб.), сва́нькі ‘мацеры жонкі і мужа’ (Мат. Гродз.), сва́нечка ‘сваха’ (Сцеп.). Укр. сва́нька, сва́ненька, сва́нечка, польск. дыял. swania, swanka. Памяншальна-ласкальная форма да сваха, свацця (гл.) з суф. ‑ньк(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сва́ны, ‑аў; адз. сван, ‑а, м.; сванка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Горская народнасць у заходняй Грузіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)