Даўжыня свабоднага прабегу (мікрачасцінкі) 2/562; 4/157

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Еўрапейская асацыяцыя свабоднага гандлю 1/419; 4/141, 390; 5/122; 7/183; 11/318

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСКАРЭ́ННЕ СВАБО́ДНАГА ПАДЗЕ́ННЯ, паскарэнне сілы цяжару,

паскарэнне, з якім рухаўся б цэнтр цяжару кожнага цела пры падзенні яго на Зямлю з невял. вышыні ў беспаветранай прасторы. Як і сіла цяжару, П.с.п. залежыць ад геагр. шыраты месца і вышыні яго над узроўнем мора. Спосабы вымярэння П.с.п. вывучаюцца ў гравіметрыі. На шыраце Мінска П.с.п. g = 9,8135 м/с2, на шыраце С.-Пецярбурга g = 9,8193 м/с2.

т. 12, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЎЖЫНЯ́ СВАБО́ДНАГА ПРАБЕ́ГУ,

сярэдні шлях, які праходзіць часціца (малекула, атам і г.д.) паміж двума паслядоўнымі сутыкненнямі з інш. часціцамі. Для звычайных малекулярных газаў пры нармальных умовах Д.с.п. ~0,1 мкм, што прыкладна ў 100 разоў перавышае сярэднюю адлегласць паміж малекуламі. Паняцце «Д.с.п.» ўзнікла ў кінетычнай тэорыі газаў і абагульнена на выпадак слаба ўзаемадзейных часціц, якія ўтвараюць газападобныя сістэмы (электронны газ у металах і паўправадніках, нейтроны ў слаба паглынальным асяроддзі і інш.). Выкарыстоўваецца пры разліках розных працэсаў пераносу (гл. Пераносу з’явы).

т. 6, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Канвенцыя 1888 аб забеспячэнні свабоднага плавання па Суэцкім канале 6/424

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

свабо́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свабо́дны свабо́дная свабо́днае свабо́дныя
Р. свабо́днага свабо́днай
свабо́днае
свабо́днага свабо́дных
Д. свабо́днаму свабо́днай свабо́днаму свабо́дным
В. свабо́дны (неадуш.)
свабо́днага (адуш.)
свабо́дную свабо́днае свабо́дныя (неадуш.)
свабо́дных (адуш.)
Т. свабо́дным свабо́днай
свабо́днаю
свабо́дным свабо́днымі
М. свабо́дным свабо́днай свабо́дным свабо́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

звя́зана-свабо́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. звя́зана-свабо́дны звя́зана-свабо́дная звя́зана-свабо́днае звя́зана-свабо́дныя
Р. звя́зана-свабо́днага звя́зана-свабо́днай
звя́зана-свабо́днае
звя́зана-свабо́днага звя́зана-свабо́дных
Д. звя́зана-свабо́днаму звя́зана-свабо́днай звя́зана-свабо́днаму звя́зана-свабо́дным
В. звя́зана-свабо́дны (неадуш.)
звя́зана-свабо́днага (адуш.)
звя́зана-свабо́дную звя́зана-свабо́днае звя́зана-свабо́дныя (неадуш.)
звя́зана-свабо́дных (адуш.)
Т. звя́зана-свабо́дным звя́зана-свабо́днай
звя́зана-свабо́днаю
звя́зана-свабо́дным звя́зана-свабо́днымі
М. звя́зана-свабо́дным звя́зана-свабо́днай звя́зана-свабо́дным звя́зана-свабо́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манто́, нескл., н.

Жаночае паліто (пераважна футравае) свабоднага пакрою.

Коцікавае м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кімано́, нескл., н.

Японскае нацыянальнае адзенне свабоднага крою з вельмі шырокімі рукавамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Свабо́днае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Свабо́днае
Р. Свабо́днага
Д. Свабо́днаму
В. Свабо́днае
Т. Свабо́дным
М. Свабо́дным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)