сашмо́ргваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сашмо́ргваю сашмо́ргваем
2-я ас. сашмо́ргваеш сашмо́ргваеце
3-я ас. сашмо́ргвае сашмо́ргваюць
Прошлы час
м. сашмо́ргваў сашмо́ргвалі
ж. сашмо́ргвала
н. сашмо́ргвала
Загадны лад
2-я ас. сашмо́ргвай сашмо́ргвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сашмо́ргваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сашмо́ргваць несов.

1. (дёргая, обрывать) срыва́ть, обдёргивать;

2. (дёргая, соединять) стя́гивать, затя́гивать;

1, 2 см. сашмаргну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сашмаргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -шмо́ргнуты; зак., што.

1. Шмаргнуўшы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

С. колькі каласоў ячменю.

2. Шмаргануўшы, злучыць, сцягнуць што-н.

С. замок у куртцы.

С. матузамі капшук.

|| незак. сашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашмо́ргвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да сашморгваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издёргивать несов., разг.

1. сашмо́ргваць; саскуба́ць, ску́бці;

2. перен. ту́заць, нервава́ць, му́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляцца ’ціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́леть ’ціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlica ’колас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́ля ’рваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)