сашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. што.

1. Шморгаючы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

С. лісце з галля.

2. Сцерці частым шморганнем.

С. венік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашмо́ргаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сашмо́ргаю сашмо́ргаем
2-я ас. сашмо́ргаеш сашмо́ргаеце
3-я ас. сашмо́ргае сашмо́ргаюць
Прошлы час
м. сашмо́ргаў сашмо́ргалі
ж. сашмо́ргала
н. сашмо́ргала
Загадны лад
2-я ас. сашмо́ргай сашмо́ргайце
Дзеепрыслоўе
прош. час сашмо́ргаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сашмо́ргаць сов.

1. (дёргая, оборвать) обдёргать;

с. лі́сце — обдёргать ли́стья;

2. (сделать потёртым) истере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Шморгаючы, сарваць што‑н. або абарваць з паверхні. Сашморгаць лісце з кустоў.

2. Сцерці частым дакрананнем. Сашморгаць дошкі ганка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашмо́рганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сашморгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашмо́рганы

1. обдёрганный;

2. истёртый;

1, 2 см. сашмо́ргаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

издёргать сов., разг.

1. сашмо́ргаць, вы́шмаргаць; саску́бці, вы́скубці;

де́ти издёргали всю бахрому́ дзе́ці вы́скублі ўсе́ махры́;

2. перен. сту́заць, зату́заць, знервава́ць, зму́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)