сацыялісты́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да сацыялізму, заснаваны на прынцыпах сацыялізму, які ажыццяўляе сацыялізм; які прасякнуты ідэямі сацыялізму, выражае іх.

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Сацыялістычныя краіны.

Сацыялістычная эканоміка.

Сацыялістычная гаспадарка.

С. гуманізм.

2. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.

С. інтэрнацыянал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыялісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сацыялісты́чны сацыялісты́чная сацыялісты́чнае сацыялісты́чныя
Р. сацыялісты́чнага сацыялісты́чнай
сацыялісты́чнае
сацыялісты́чнага сацыялісты́чных
Д. сацыялісты́чнаму сацыялісты́чнай сацыялісты́чнаму сацыялісты́чным
В. сацыялісты́чны (неадуш.)
сацыялісты́чнага (адуш.)
сацыялісты́чную сацыялісты́чнае сацыялісты́чныя (неадуш.)
сацыялісты́чных (адуш.)
Т. сацыялісты́чным сацыялісты́чнай
сацыялісты́чнаю
сацыялісты́чным сацыялісты́чнымі
М. сацыялісты́чным сацыялісты́чнай сацыялісты́чным сацыялісты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыялісты́чны в разн. знач. социалисти́ческий;

~ная рэвалю́цыя — социалисти́ческая револю́ция;

~ная дзяржа́ва — социалисти́ческое госуда́рство;

~ныя ўто́піі — социалисти́ческие уто́пии;

~ныя па́ртыі — социалисти́ческие па́ртии;

○ с. ўклад жыцця́ — социалисти́ческий о́браз жи́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сацыялізма (у 1 знач.). Сацыялістычная вытворчасць. Сацыялістычная сістэма. Краіны сацыялістычнай садружнасці. □ Раніцаю з’езд абраў Савецкі ўрад на чале з Леніным. Так пачалася новая, сацыялістычная эра ў гісторыі чалавецтва. Гурскі. // Заснаваны на прынцыпах сацыялізма (у 1, 2 знач.). Сацыялістычны лад. Сацыялістычная дзяржава. □ Сацыялістычнае грамадства стварае найбольш спрыяльныя ўмовы для збліжэння дыялектаў і растварэння іх у агульнанароднай мове. «Працы».

2. Уласцівы грамадству, заснаванаму на прынцыпах сацыялізма. Сацыялістычная індустрыялізацыя. Сацыялістычная эканоміка. Сацыялістычная законнасць. Сацыялістычнае будаўніцтва. □ [Максім:] — Нашу поўную перамогу забяспечыць нам грамадская свядомасць, дысцыплінаванасць і наша актыўная праца на фронце сацыялістычнай гаспадаркі. Колас. // Які мае мэтай пераўтварэнне грамадства на прынцыпах сацыялізма (у 2 знач.). Буржуазія.. з’яўляецца такой жа неабходнай папярэдняй умовай сацыялістычнай рэвалюцыі, як і сам пралетарыят. Энгельс.

3. Які адпавядае прынцыпам сацыялізма (у 1, 2 знач.), прасякнуты ідэямі сацыялізма. Сацыялістычныя адносіны да працы. Сацыялістычны гуманізм. Сацыялістычная мараль.

4. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.

•••

Герой Сацыялістычнай Працы гл. герой.

Савецкая сацыялістычная рэспубліка гл. рэспубліка.

Сацыялістычнае спаборніцтва гл. спаборніцтва.

Сацыялістычная ўласнасць гл. уласнасць.

Сацыялістычны рэалізм гл. рэалізм.

Сацыялістычны ўклад жыцця гл. уклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялісты́чны sozialístisch;

сацыялісты́чная дзяржа́ва sozialístischer Staat;

сацыялісты́чная сістэ́ма гаспада́ркі sozialístisches Wírtschaftssystem;

сацыялісты́чнае грама́дства sozialístische Geséllschaft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сацыялі́зм, -у, м.

Грамадскі лад, які характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам і прынцыпам: ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму па яго працы.

Пабудова сацыялізму.

|| прым. сацыялісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацыяна́л-сацыялісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нацыяна́л-сацыялісты́чны нацыяна́л-сацыялісты́чная нацыяна́л-сацыялісты́чнае нацыяна́л-сацыялісты́чныя
Р. нацыяна́л-сацыялісты́чнага нацыяна́л-сацыялісты́чнай
нацыяна́л-сацыялісты́чнае
нацыяна́л-сацыялісты́чнага нацыяна́л-сацыялісты́чных
Д. нацыяна́л-сацыялісты́чнаму нацыяна́л-сацыялісты́чнай нацыяна́л-сацыялісты́чнаму нацыяна́л-сацыялісты́чным
В. нацыяна́л-сацыялісты́чны (неадуш.)
нацыяна́л-сацыялісты́чнага (адуш.)
нацыяна́л-сацыялісты́чную нацыяна́л-сацыялісты́чнае нацыяна́л-сацыялісты́чныя (неадуш.)
нацыяна́л-сацыялісты́чных (адуш.)
Т. нацыяна́л-сацыялісты́чным нацыяна́л-сацыялісты́чнай
нацыяна́л-сацыялісты́чнаю
нацыяна́л-сацыялісты́чным нацыяна́л-сацыялісты́чнымі
М. нацыяна́л-сацыялісты́чным нацыяна́л-сацыялісты́чнай нацыяна́л-сацыялісты́чным нацыяна́л-сацыялісты́чных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэспубліка́нска-сацыялісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэспубліка́нска-сацыялісты́чны рэспубліка́нска-сацыялісты́чная рэспубліка́нска-сацыялісты́чнае рэспубліка́нска-сацыялісты́чныя
Р. рэспубліка́нска-сацыялісты́чнага рэспубліка́нска-сацыялісты́чнай
рэспубліка́нска-сацыялісты́чнае
рэспубліка́нска-сацыялісты́чнага рэспубліка́нска-сацыялісты́чных
Д. рэспубліка́нска-сацыялісты́чнаму рэспубліка́нска-сацыялісты́чнай рэспубліка́нска-сацыялісты́чнаму рэспубліка́нска-сацыялісты́чным
В. рэспубліка́нска-сацыялісты́чны (неадуш.)
рэспубліка́нска-сацыялісты́чнага (адуш.)
рэспубліка́нска-сацыялісты́чную рэспубліка́нска-сацыялісты́чнае рэспубліка́нска-сацыялісты́чныя (неадуш.)
рэспубліка́нска-сацыялісты́чных (адуш.)
Т. рэспубліка́нска-сацыялісты́чным рэспубліка́нска-сацыялісты́чнай
рэспубліка́нска-сацыялісты́чнаю
рэспубліка́нска-сацыялісты́чным рэспубліка́нска-сацыялісты́чнымі
М. рэспубліка́нска-сацыялісты́чным рэспубліка́нска-сацыялісты́чнай рэспубліка́нска-сацыялісты́чным рэспубліка́нска-сацыялісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«Сацыялістычны цэнтр» (Бразілія) 2/382

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сацыялістычны інтэрнацыянал 1/585; 2/284; 3/224; 5/127, 128; 8/529; 9/382, 389; 11/323

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)