Усходне-Сахалінскія горы

т. 16, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНЕ-САХАЛІ́НСКІЯ ГО́РЫ, Заходні хрыбет,

горы на ПдЗ в-ва Сахалін, Расія. Даўж. 650 км, выш. да 1330 м (г. Анор). Складзены з некалькіх паралельных хрыбтоў, падзеленых падоўжнымі далінамі, і патухлых вулканаў (горы Ламанон). Гал. водападзельны хрыбет — Камышовы. Складзены пераважна з сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў і магматычных парод. Радовішчы каменнага вугалю (Лесагорскае, Вуглягорскае, Башнякоўскае і інш.). На схілах мяшаныя лясы пераважна шыракалістых парод і ялова-піхтавая тайга з зараснікамі курыльскага бамбуку. Горы перарэзаны чыг. Паўднёва-Сахалінск—Холмск.

т. 7, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сахалі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сахалі́нскі сахалі́нская сахалі́нскае сахалі́нскія
Р. сахалі́нскага сахалі́нскай
сахалі́нскае
сахалі́нскага сахалі́нскіх
Д. сахалі́нскаму сахалі́нскай сахалі́нскаму сахалі́нскім
В. сахалі́нскі (неадуш.)
сахалі́нскага (адуш.)
сахалі́нскую сахалі́нскае сахалі́нскія (неадуш.)
сахалі́нскіх (адуш.)
Т. сахалі́нскім сахалі́нскай
сахалі́нскаю
сахалі́нскім сахалі́нскімі
М. сахалі́нскім сахалі́нскай сахалі́нскім сахалі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ЗАХО́ДНІ ХРЫБЕ́Т,

гл. ў арт. Заходне-Сахалінскія горы.

т. 7, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)