Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сатані́нскі сатани́нский, сатани́ческий;
с. грыб — сатани́нский гриб
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сатані́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы сатане; такі, як у сатаны, злосны, каварны. Сатанінская злосць. Сатанінскі позірк.
2. Незвычайны, вельмі моцны ў сваім праяўленні. Сатанінская гордасць. □ І дурному было ясна, што абяцае ён [год] сатанінскія вялікія беды.Караткевіч.
3. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — звязаны з услаўленнем злых сіл таго свету, пакланеннем ім.
•••
Сатанінскі грыб — ядавіты шапкавы грыб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатані́нскі satánisch; téuflisch
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сатана́, -ы́, м.
1. Злы дух, д’ябал, які супрацьстаіць Богу.
2.м. і ж., разм. Лаянкавае слова.
|| прым.сатані́нскі, -ая, -ае.
С. смех (перан.: злосна-насмешлівы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
САТАНІ́НСКІ ГРЫБ (Boletus satanas),
грыб сям. балетавых. Пашыраны на Каўказе, у Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы. Трапляецца ў лісцевых лясах.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 8—20 см, таўшчынёй 5 см, спачатку паўшарападобная, потым круглавата-падушкападобная, белавата-шараватая. Трубчасты слой з доўгіх, амаль свабодных трубачак, жоўта-аліўкавы, з дробнымі, круглаватымі, цёмна-чырв. порамі. Ножка даўж. 6—10 см, таўшчынёй 5—6 см, звужаная каля асновы і ўздутая пасярэдзіне, з вянознай, цёмна-чырв. сеткаватасцю на паверхні. Мякаць белая, салодкая, з пахам сырой бульбы, на зломе сінее ці зелянее. Неядомы.