саста́ўлены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саста́ўлены саста́ўленая саста́ўленае саста́ўленыя
Р. саста́ўленага саста́ўленай
саста́ўленае
саста́ўленага саста́ўленых
Д. саста́ўленаму саста́ўленай саста́ўленаму саста́ўленым
В. саста́ўлены (неадуш.)
саста́ўленага (адуш.)
саста́ўленую саста́ўленае саста́ўленыя (неадуш.)
саста́ўленых (адуш.)
Т. саста́ўленым саста́ўленай
саста́ўленаю
саста́ўленым саста́ўленымі
М. саста́ўленым саста́ўленай саста́ўленым саста́ўленых

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саста́ўлены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саста́ўлены саста́ўленая саста́ўленае саста́ўленыя
Р. саста́ўленага саста́ўленай
саста́ўленае
саста́ўленага саста́ўленых
Д. саста́ўленаму саста́ўленай саста́ўленаму саста́ўленым
В. саста́ўлены (неадуш.)
саста́ўленага (адуш.)
саста́ўленую саста́ўленае саста́ўленыя (неадуш.)
саста́ўленых (адуш.)
Т. саста́ўленым саста́ўленай
саста́ўленаю
саста́ўленым саста́ўленымі
М. саста́ўленым саста́ўленай саста́ўленым саста́ўленых

Кароткая форма: саста́ўлена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саста́ўлены в разн. знач. соста́вленный; см. саста́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад саставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДЭКАЛО́Н (ад франц. eau de Cologne літар, кёльнская вада),

парфумерны спіртаводны раствор пахучых рэчываў. Упершыню састаўлены на аснове цытрусавых алеяў: апельсінавага, мандарынавага, лімоннага і бергамотавага (1720-я г.). Гл. таксама Духі.

т. 1, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зво́дны, -ая, -ае.

1. Сабраны з розных месц, састаўлены з чаго-н., з розных частак.

Зводная справаздача.

З. аркестр.

2. Які даводзіцца каму-н. братам ці сястрой па мачасе або айчыму.

З. брат.

Зводныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соста́вленный

1. саста́ўлены, мног. пасастаўля́ны, скла́дзены, мног. пасклада́ны, паскла́дваны; укла́дзены; саста́ўлены, мног. пасастаўля́ны;

2. скла́дзены, мног. пасклада́ны, паскла́дваны, арганізава́ны;

3. сабра́ны, мног. пазбіра́ны; скла́дзены; см. соста́вить 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лігату́ра, -ы, ж. (спец.).

1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.

3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.

|| прым. лігату́рны, -ая, -ае.

Лігатурнае золата.

Л. шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяфі́льм

(англ. diafilm, ад гр. dia = праз + англ. film = фільм)

фільм, састаўлены з дыяпазітываў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

чырванасця́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Чырванасцяжны полк. // Які атрымаў пераходны чырвоны сцяг. Мы разумеем, што працуе чырванасцяжная ўдарная брыгада, і мы крычым ёй калектыўнае прывітанне. Галавач.

2. Які складаецца, састаўлены з чырвоных сцягоў. Чырванасцяжнае, вольнае Зарыва ўдоўж і ўшыр... Стомлена выйшаў са Смольнага На вуліцу правадыр. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)