саста́рыць гл. старыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саста́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. саста́ру саста́рым
2-я ас. саста́рыш саста́рыце
3-я ас. саста́рыць саста́раць
Прошлы час
м. саста́рыў саста́рылі
ж. саста́рыла
н. саста́рыла
Дзеепрыслоўе
прош. час саста́рыўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саста́рыць сов. соста́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саста́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Зрабіць старым, больш старым. Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Лось. Песню гады не састараць, Выпрабаванняў час. Песня — жывая памяць, Песню давай, таварыш, Песню не спішаш у запас! Крупенька. Пасталеў, пасівеў. Толькі гэта Не састарыла сэрца майго. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рыць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыць; незак., каго (што).

Рабіць старым, надаваць стары выгляд.

Дрэннае жыццё с.

Барада с. чалавека.

|| зак. саста́рыць, -рыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соста́рить сов. саста́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)