са́рна, -ы, мн. -ы, сарн і -аў, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх; горная антылопа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́рна

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. са́рна са́рны
Р. са́рны са́рн
са́рнаў
Д. са́рне са́рнам
В. са́рну са́рн
са́рнаў
Т. са́рнай
са́рнаю
са́рнамі
М. са́рне са́рнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́рна ж., зоол. се́рна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́рна, ‑ы, ж.

Парнакапытная жвачная жывёліна сямейства пустарогіх; горная каза з невялікімі рагамі. Па.. [сцежках] прыходзяць да вадапою ласі, групкі бесклапотных сарнаў. Пестрак. Там [у лесе], казалі, водзяцца Сарны і дзікі, Там, казалі, плодзяцца У норах барсукі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарна

т. 14, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

са́рна ж заал Gmse f -, -n, Reh n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сарна

Том: 31, старонка: 65.

img/31/31-065_0439_Сарна.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Са́рна ’горная каза з невялікімі рагамі’ (ТСБМ, Гар., Др.-Падб., Банк і Некр., Янк. БП, Бес.). Рус. зах. сарна́ ’тс’, укр. са́рна (побач з серна) ’тс’. Запазычанне з польск. sarna ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 563) > праслав. *sьrna (Брукнер, 482). Апошняе роднаснае лат. sirnaсарна, казуля’, ст.-прус. sirvis ’алень’, лац. cervus ’алень’, cornu ’рог’, авесц. srvā ’рог, ногаць’, гоц. haúrn ’рог’. Падрабязна гл. Фасмер, 3, 609.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́рна зоол. са́рна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Gmse

f -, -n заал. са́рна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)