са́па, -ы, мн. -ы, сап, ж. (спец.).

Глыбокі акоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго.

Капаць сапу.

◊

Ціхай сапай (разм.) — непрыкметна, цішком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. са́па са́пы
Р. са́пы са́п
Д. са́пе са́пам
В. са́пу са́пы
Т. са́пай
са́паю
са́памі
М. са́пе са́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

са́па ж., воен. са́па;

◊ ці́хай са́пай — ти́хой са́пой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́па воен. са́па, -пы ж.;

◊

ти́хой са́пой ці́хай са́пай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́па, ‑ы, ж.

Спец. Акон, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго. // Спосаб капання такіх траншэй і пад. Перакідная сапа. Лятучая сама,

•••

Ціхай сапай — непрыкметна, цішком. Ці сапай ціхаю, ці проста напралом — Нам гэта добра невядома — Прыдбаў пасаду важную Пахам. Маеўскі.

[Фр. варе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́па ж. вайск. (акоп у напрамку да пазіцыі праціўніка) Sáppe f -, -n;

◊

дзе́йнічаць ці́хай са́пай разм. héimtückisch [auf Schléichwegen] vórgehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

са́па

(фр. sape)

роў, траншэя, падкоп у напрамку пазіцыі праціўніка для скрытага набліжэння да яго, капанне якіх практыкавалася ў 16—19 ст. ;

ціхай сапай — непрыкметна, цішком.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Са́па 1 ’акоп, траншэя, падкоп’ (ТСБМ). Праз рус. са́па ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з франц. sap(p)e ’траншэя’ (Праабражэнскі, 2, 251; Фасмер, 3, 558). Адсюль фразеалагізм ціхай сапай ’непрыметна, цішком’, гл. Лепешаў, этым. фраз., 401–402.

Са́па 2 ’від рыбы (тонкая, касцістая)’ (ТС). Рус. дыял. са́па ’рыба Cyprinus ballerus L.’ Існуючыя версіі няпэўныя. Параўноўвалі з літ. šãpalas ’рыба Leuciscus cephalus’, лат. sapals ’від карпа’, гл. Мацэнаўэр, LF, 19, 246 і наст., што адвяргае Фасмер (3, 558), таксама як і думку Мацэнаўэра (Cizí sl., 303) аб сувязі з ням. Zope ’від карпа’, zupe ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) выводзіць з лат. sapols ’галаўль’; супраць Анікін, Опыт, 272–273 (прапануе сувязь з прасл. *sopěti, *sapeti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sap​2 [sæp] n. mil. са́па, падры́ў, падко́п;

an underground sap падзе́мная са́па

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Са́пка 1 ’матыка’ (Касп., ТС, Клім., Выг.), са́па ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. паўдн. сапа́, са́пка, укр. са́па́, са́пка ’тс’. Праз польск. sapa ’тс’ (Брукнер, 481) з франц. sape ’матыка’, італ. zappa, sapa ’тс’ (гл. Міклашыч, 27; Бернекер, 1, 121). Румынскае пасрэдніцтва (Мацэнаўэр, LF, 19 246; Брукнер, там жа) адхіляецца Фасмерам (3, 558).

Са́пка 2 ’раптам’ (Сл. рэг. лекс.). Да сапці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)