самаўла́ддзе, -я, н.

Тое, што і самаўладства.

|| прым. самаўла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаўла́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. самаўла́ддзе
Р. самаўла́ддзя
Д. самаўла́ддзю
В. самаўла́ддзе
Т. самаўла́ддзем
М. самаўла́ддзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

самаўла́ддзе ср. самовла́стие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаўла́ддзе, ‑я, н.

Тое, што і самаўладства. Моладзь несла вялікія араты заўжды — Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лес — на падбрэхічаў лёс не змянялі. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўла́ддзе н. паліт. Sélbstherrschaft f -, Autokratíe f -, -tí¦en, Absolutísmus m -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АЎТАКРА́ТЫЯ (ад грэч. autokrateia самаўладдзе, самадзяржаўе),

сістэма дзярж. кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная вярхоўная ўлада, што не кантралюецца прадстаўнічымі органамі. Аўтакратычнымі былі дэспатычныя манархіі Стараж. Усходу, тыранічнае праўленне ў некаторых стараж.-грэч. дзяржавах, Рымская і Візантыйская імперыі, абсалютныя манархіі новага часу, паліт. рэжымы, вярх. ўлады «лідэраў» тыпу фюрэра, дучэ, каўдзільё. Паняцце «аўтакратыі» выкарыстоўваецца таксама для вызначэння неабмежаваных паўнамоцтваў у якой-н. сферы дзярж. дзейнасці.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sélbstherrschaft f - самадзяржа́ўе, самаўла́ддзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

samowładztwo

н. самаўладства, самаўладдзе, самадзяржаўе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

самовла́стие самаўла́дства, -ва ср., самаўла́ддзе, -ддзя ср.;

и́го самовла́стия ярмо́ самаўла́дства (самаўла́ддзя);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

единодержа́вие уст. адзінаўла́ддзе, -ддзя ср., адзінаўла́дства, -ва ср., самаўла́ддзе, -ддзя ср., самаўла́дства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)