самаса́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. самаса́д
Р. самаса́ду
Д. самаса́ду
В. самаса́д
Т. самаса́дам
М. самаса́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

самаса́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Тытунь уласнага пасеву і дамашняй апрацоўкі.

Курыць с.

|| прым. самаса́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаса́д, -ду м. самоса́д;

куры́ць с. — кури́ть самоса́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаса́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тытунь свайго пасеву і хатняй апрацоўкі. — Мой тытунь рэдка хто вытрымлівае, — сказаў.. [Хама], пілі я закашляўся, пацягнуўшы самасаду. Сергіевіч. — Давай перакурым, — прапанаваў Клім. — Сёлета ў мяне самасад на славу ўдаўся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаса́д м разм slbstgebauter Tbak

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

самоса́д самаса́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абмяняць.

П. быка на індыка (прымаўка пра абмен дрэннага на яшчэ горшае).

2. Аддаць перавагу каму-, чаму-н.

Не прамяняю самасад ні на якія цыгарэты.

|| незак. праме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папу́ша, ‑ы, ж.

Скрутак тытунёвага лісця. Дзед ссякаў .. [тытунь] сякераю, цягаў на гару, развешваў яго там, каб пасля, як падсохне, абарваць лісты, звязаць іх у ёмкія папушы, папярэдне пераклаўшы кожны ліст нейкай духмянай травою. Сачанка. [Міхал:] Я куру толькі самасад. Прывык. А сёння папуша слабая пад рукі папалася. Пташнікаў.

[Рум. păpusă.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смярдзю́чы, ‑ая, ‑ае.

Які вылучае смурод; смуродны. Іван сеў побач з Гэляю, Звесіўшы кудлатую галаву, прагна курыў смярдзючы самасад. Грахоўскі. Хворы Нор тры тыдні ляжаў паміж гарачымі катламі, на кучы смярдзючай прамасленай паклі. Шамякін. // Які насычаны смуродам, прапах ім. А вось жа брала яна мяне за душу. І мяне, і ўсіх, хто слухаў у смярдзючым бараку светлую музыку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Зрабіць абмен, абмяняць. — І яшчэ адно, Андрэй Ігнатавіч, — шэптам загаварыў барадач, — трэба збыць тавар, прамяняць на чырвонцы, з імі спакайней... Якімовіч. // на каго-што. Адмовіўшыся ад каго‑, чаго‑н., аддаць перавагу другому. Ну і кожны з хлопцаў бадай што роднага бацьку прамяняў бы на .. [Піліпа]. Кулакоўскі. Самасад ні на якія папяросы не прамяняю, — заявіў .. [Васіль], згортваючы цыгарку. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)